https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Для Дзяржкамваенпрама гэта пэўны подзвіг". Ваенны эксперт аб распрацоўцы ракет для "Паланэза-М"


Распрацоўка ракет далёкасцю 300 км для "Паланэза-М" - гэта пэўны подзвіг для беларускага Дзяржкамваенпрама. Такі пункт гледжання ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў доктар ваенных навук, прафесар Мікалай Бузін.
"Беларусь можа ганарыцца сваёй сістэмай проціпаветранай абароны. І мы самі ствараем узоры з высокімі характарыстыкамі для гэтай сістэмы, здольнай вырашыць задачы па абароне нашага неба. Так, мы купляем у нашых партнёраў і сяброў комплексы С-300 і С-400. Гэта ўзоры вельмі высокага класа, якія дапаўняюць сістэму. Але ў нас, напэўна, з`явіцца цэлая лінейка ракет, звязаная з проціпаветранай абаронай. Тэхналогія адпрацоўваецца, таму ў гэтым можна нават не сумнявацца", - сказаў Мікалай Бузін.



Апроч таго, адзначыў эксперт, у Беларусі з`явіліся ракетнае ўзбраенне і ракетная школа. "Пра гэта гаварылі даўно, і многія ў гэта не вераць. Я памятаю размовы, калі гаворка ішла аб тым, што нам гэта не трэба, прасцей купіць. Калі ставіліся першыя задачы для РСЗА "Паланэз" з далёкасцю 200 км, гаварылі, што мы няздольныя гэта зрабіць. Але аказалася, што здольныя. І нашы Узброеныя Сілы разумеюць, навошта патрэбны гэты ўзор, дзе ён будзе прымяняцца на полі бою пры неабходнасці і якія задачы павінен вырашыць", - падкрэсліў ён.



Мікалай Бузін адзначыў, што прыняты на ўзбраенне "Паланэз" з далёкасцю паражэння 200 км ахаладзіў некаторыя гарачыя галовы на Захадзе. "Але зусім нядаўна на ўзбраенне быў прыняты "Паланэз-М" з далёкасцю 300 км. І самае галоўнае, што там ёсць, - гэта ракета беларускай распрацоўкі. Гэта вялікае дасягненне, таму што гэта задача была выканана за паўтара года. І для Дзяржкамваенпрама гэта пэўны подзвіг", - перакананы эксперт.

5 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.12.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:113
 
Ключевые слова:
Противовоздушная оборона Полонез Вооружение Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме