https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 




Найти
 
 


"Газпрам" пацвердзіў забарону на выкарыстанне польскага ўчастка "Ямал - Еўропа"


"Газпрам" не можа выкарыстоўваць польскі ўчастак газаправода "Ямал - Еўропа" з-за санкцый РФ, уведзеных супраць шэрага замежных энергакампаній.
Афіцыйны прадстаўнік "Газпрама" Сяргей Купрыянаў растлумачыў, што пастановай урада РФ ад 11 мая ўстаноўлена забарона на здзелкі на карысць асоб, якія падпалі пад санкцыі. Гэта азначае, што "Газпрам" не можа выкарыстоўваць для транспартоўкі газу з Расіі прыналежны кампаніі EuRoPol GAZ газаправод.

Кампанія EuRoPol GAZ - сумеснае прадпрыемства "Газпрама" і польскай PGNiG, якая валодае польскім участкам газаправода "Ямал - Еўропа". Адзначаецца, што польскі бок неаднаразова парушаў правы "Газпрама" як акцыянера EuRoPol GAZ. У канцы красавіка кампанія PGNiG унесла "Газпрам" у санкцыйны спіс, такім чынам блакаваўшы для расійскага боку магчымасць ажыццяўляць правы па акцыях і іншых каштоўных паперах.

12 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.05.2022
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:770
 
Ключевые слова:
Газопровод Польша Санкции Финансы Ценные бумаги Ямал-Европа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме