https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Уступіў у сілу пратакол аб фармаванні агульнага электраэнергетычнага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза


Аб гэтым паведаміла 6-га красавіка на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна.
"5 красавіка ўступіў у сілу Пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС у частцы фармавання агульнага электраэнергетычнага рынку саюза, - сказала Ія Малкіна. - Дакумент устанавіў асновы функцыянавання агульнага рынку, вызначыў яго ўдзельнікаў і інфраструктурныя арганізацыі, прынцыпы трансгранічнага гандлю электраэнергіяй, а таксама кампетэнцыі органаў саюза".

Паводле яе слоў, асаблівая ўвага ў дакуменце ўдзелена развіццю рыначных механізмаў гандлю, якія забяспечваюць недыскрымінацыйныя ўмовы і транспарэнтныя цэны, а таксама магчымасць аптовым прадаўцам і пакупнікам электраэнергіі заключаць дагаворы непасрэдна з пакупнікамі і прадаўцамі з іншых краін ЕАЭС.

"Для запуску агульнага рынку электраэнергіі неабходна выканаць яшчэ шэраг мерапрыемстваў, - адзначыла прадстаўнік ЕЭК. - Так, павінны быць падрыхтаваны правілы функцыянавання агульнага рынку, якія будуць рэгламентаваць гандаль электраэнергіяй на ім, доступ да паслуг па транзіце, вызначэнне і размеркаванне прапускной здольнасці міждзяржаўных ліній электраперадачы, інфармацыйны абмен".

"З уступленнем у сілу гэтых правіл пачне функцыянаваць агульны рынак электраэнергіі. Кіраўнікі нашых дзяржаў вызначылі, што гэта павінна адбыцца не пазней за 1 студзеня 2025 года", - дадала Ія Малкіна.

6 красавіка 2022, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:06.04.2022
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:400
 
Ключевые слова:
Энергетика Рынок электроэнергии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме