https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэм’ер-міністры краін ЕАЭС абмяркуюць падрыхтоўку праекта Дагавора аб фармаванні агульнага рынку газу


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Прэм’ер-міністры краін Еўразійскага эканамічнага саюза на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, які пройдзе 2-3 лютага ў вочным фармаце ў Алматы (Казахстан), абмяркуюць падрыхтоўку праекта міжнароднай дамовы аб фармаванні агульнага рынку газу, 

«Кіраўнікі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза абмяркуюць работу над праектам пагаднення аб рэгуляванні алкагольнага рынку ў рамках ЕАЭС, падрыхтоўку праекта міжнароднага дагавора аб фармаванні агульнага рынку газу, разгледзяць напрамкі праектнай дзейнасці ў ЕАЭС рэгіянальных інстытутаў развіцця», — распавялі ў ЕЭК.

Еўразійская эканамічная камісія праінфармуе членаў міжурадсавета аб макраэканамічнай сітуацыі ў дзяржавах-членах і прапановах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага развіцця, рэалізацыі сумеснага праекта саюзных краін па ажыццяўленні паскораных чыгуначных і мультымадальных перавозак сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання «Еўразійскі аграэкспрэс».

«Міжурадсавет разгледзіць бягучы стан і перспектывы развіцця інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС, а таксама пытанне аб пераносе тэрмінаў распрацоўкі і зацвярджэння парадку і тэхумоў доступу да інфармацыі, якая змяшчаецца ў сістэме ўліку тавараў», — адзначылі ў прэс-службе.

Намечана зацвердзіць правілы доступу да паслуг па міждзяржаўнай перадачы электрычнай энергіі (магутнасці) у рамках агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС. «Акрамя таго, плануецца ўнесці змены ў пералік тавараў, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка індыкатыўных балансаў; змяніць палажэнне аб распрацоўцы, фінансаванні і рэалізацыі міждзяржаўных праграм і праектаў у прамысловай сферы», — дадалі ў ЕЭК.

Звязда, 31 студзеня 2023
 
Дата публикации:31.01.2023
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:488
 
Ключевые слова:
Товарооборот Рынок газа Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме