https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Шэсць бібліятэчак кніг беларускіх выдавецтваў паступілі ў Расію


Шэсць бібліятэчак кніг беларускіх выдавецтваў (найперш — на беларускай мове) паступілі ў Расійскую Федэрацыю.
Зборы асветніцкай, адукацыйнай, краіназнаўчай, беларускай мастацкай літаратуры, выдадзенай у дзяржаўных выдавецтвах Рэспублікі Беларусь, патрапяць у Федэральную нацыянальна-культурную аўтаномію «Беларусы Расіі», рэгіянальную грамадска-культурную арганізацыю «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Карэліі», Смаленскую рэгіянальную грамадскую арганізацыю «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці», грамадскую арганізацыю «Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Растоўскай вобласці», мясцовую грамадскую арганізацыю беларусаў горада Казані «Спадчына», лабараторыю гісторыі дыяспар гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава.

Несумненна, гэта паспрыяе большай цікаўнасці да беларускай кнігі і задаволіць патрэбы беларусаў замежжа ў кнігах з Беларусі.

Праект рэалізоўваецца ў межах падпраграмы «Беларусы ў свеце» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016—2020 гады.

Аўтар: Мікола Берлеж
Звязда, 3 студзеня 2020
 
Дата публикации:03.01.2020
Тематика:Белорусские центры, Культура
Просмотров:407
 
Ключевые слова:
Диаспора Россия Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме