https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сем беларускіх выдавецтваў стануць удзельнікамі Санкт-Пецярбургскага кніжнага салона


Сем беларускіх выдавецтваў прымуць удзел у XIV Санкт-Пецярбургскім міжнародным кніжным салоне, які пройдзе з 23 па 26 мая, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
Сваю прадукцыю на выстаўцы прэзентуюць выдавецтвы "Беларусь", "Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі", "Мастацкая літаратура", "Вышэйшая школа", "Народная асвета", "Пачатковая школа", выдавецкі дом "Звязда".

Будуць прадстаўлены праекты, выпушчаныя ў 2018-2019 гадах.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена кніжным навінкам, прысвечаным 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама друкаванай прадукцыі, прымеркаванай да II Еўрапейскіх гульняў. Знойдуць адлюстраванне ў кніжных праектах тэмы Года малой радзімы і юбілеі класікаў беларускай літаратуры.

Акрамя прэзентацый на беларускім стэндзе запланаваны перагаворы па пастаўцы электроннага кантэнту выдавецтва "Вышэйшая школа" санкт-пецярбургскім кампаніям, круглы стол у магазіне "Кнігарня пісьменніка", у якім у 2017 годзе быў адкрыты аддзел беларускай кнігі.

XIV Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон будзе праходзіць на традыцыйнай пляцоўцы - у Міхайлаўскім манежы.

Акрамя маскоўскіх і пецярбургскіх выдавецтваў на берагі Нявы з`едуцца прадстаўнікі кніжнай індустрыі з 12 расійскіх рэгіёнаў і 20 краін свету. Салон прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Данііла Граніна і Года тэатра.

Арганізатарамі форуму выступаюць Расійскі кніжны саюз, Федэральнае агенцтва па друку і масавых камунікацыях, Камітэт па друку і ўзаемадзеянні са СМІ Санкт-Пецярбурга.

22 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.05.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Культура
Просмотров:687
 
Ключевые слова:
Книжная выставка Санкт-Петербург
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме