https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 73 тыс грамадзян ЕС наведалі Беларусь з пачатку года па бязвізе


Часцей за ўсё карыстаюцца бязвізавым рэжымам для наведвання Беларусі грамадзяне Літвы.
Больш за 73 тыс грамадзян Еўрапейскага саюза наведалі Беларусь з пачатку бягучага года ў рамках дзеяння бязвізавага рэжыму, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце рэспублікі.

Па даных ДПК, з 1 студзеня бязвізам скарысталіся 73 335 замежнікаў з ЕС. Сярод іх больш за 35,7 тыс літоўцаў, 17,5 тыс грамадзян і 4,6 тыс неграмадзян Латвіі, а таксама 15,3 тыс палякаў.

Усяго пасля ўвядзення ў Беларусі бязвіза ў рэспубліку па ім прыехалі 873,9 тыс замежных грамадзян: 531 тыс літоўцаў, 202,3 тыс грамадзян і 60 747 неграмадзян Латвіі, 79,8 тыс палякаў.

У Беларусь па бязвізе

Па даных ДПК, у мінулым годзе ў Беларусь у бязвізавым парадку трапілі больш за 415,6 тыс грамадзян сумежных дзяржаў Еўрасаюза, больш за ўсё сярод іх грамадзян Літвы – каля 247 тыс.

Жыхароў Латвіі за мінулы год заехала ў Беларусь каля 126 тыс, а грамадзян Польшчы – больш за 42,7 тыс. Апроч гэтага, больш за 76,7 тыс украінцаў заехалі ў Беларусь.

Бязвізавы рэжым для грамадзян гэтых трох дзяржаў беларускія ўлады ўвялі яшчэ ў 2022 годзе. Затым ён працягваўся, а ў снежні 2023-га было прынята рашэнне прадоўжыць бязвізавы ўезд на ўвесь 2024 год.

Мінск, 29 красавіка 2024
Sputnik
 
Дата публикации:29.04.2024
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:271
 
Ключевые слова:
Евросоюз Граница Визовый режим Безвиз Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме