https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сцяг БДУ праехаў па Беларусі 5 тыс.км і пабываў на Эльбрусе


Сцяг БДУ завяршае сваё падарожжа па Беларусі фінальнай перадачай сімвала кіраўніцтву ВНУ. Цырымонія адбудзецца 30 верасня, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
«На працягу чатырох месяцаў у рамках веламарафону „100 гарадоў да 100-годдзя ВНУ“ студэнты, выкладчыкі і выпускнікі БДУ правезлі сцяг па розных гарадах і знакавым месцам нашай краіны. Першы маршрут быў пракладзены па горадзе-герою Мінску і працягнуўся па веладарожцы ўздоўж набярэжнай ракі Свіслач, Нямізе да Музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і галоўнага корпуса БДУ», — распавялі ў прэс-службе.

Усяго сцяг пабываў у 100 кропках Беларусі, прарабіў шлях даўжынёй больш за 5 тыс. км. «Яркай падзеяй стаў уздым сцяга на самую высокую горную вяршыню Расіі Эльбрус», — адзначылі ў ВНУ.

У рамках цырымоніі адбудзецца ўзнагароджанне ўсіх удзельнікаў веламарафону памятным медалём. Таксама ў гэты дзень можна будзе азнаёміцца з сувенірамі з месцаў, у якіх пабываў сцяг БДУ.

Арганізатарам акцыі выступіў Студэнцкі гарадок БДУ.

Звязда, 29 верасня 2021
 
Дата публикации:29.09.2021
Тематика:Образование, Спорт и Туризм
Просмотров:127
 
Ключевые слова:
Акция Белорусский государственный университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме