https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Макей прапанаваў сканцэнтраваць да паловы экспарту на рынку ЕАЭС


Пра гэта Уладзімір Макей заявіў, выступаючы на ​​VI Усебеларускім народным сходзе.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прапанаваў змяніць формулу экспарту Беларусі і пастаўляць палову тавараў на рынкі краін ЕАЭС. 

Міністр лічыць, што ў сучасных умовах мэтазгодна змяніць формулу экспарту па прынцыпе «трэць — трэць — трэць», калі па трацінах паставак прыпадае на Расію і на рынкі ЕАЭС, Еўрасаюз, а таксама краіны далёкай дугі. На яго думку, неабходна сканцэнтраваць палову экспарту на рынках ЕАЭС, а астатнюю палову падзяліць пароўну паміж ЕС і краінамі далёкай дугі.

Уладзімір Макей звярнуў увагу на няпростыя ўмовы, у якіх развіваецца сучасны свет. Але многія беларускія дасягненні — гэта вынік шматвектарнай палітыкі. «Пытанне, якой павінна быць знешняя палітыка сучаснай беларускай дзяржавы, хвалюе многіх. Артыкул 18 Канстытуцыі ўстанаўлівае, што Рэспубліка Беларусь ставіць на мэце зрабіць тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай. Першы Усебеларускі народны сход прыняў рашэнне аб правядзенні шматвектарнай знешняй палітыкі з улікам нашага геапалітычнага становішча і іншых суб’ектыўных фактараў», — адзначыў кіраўнік МЗС.

Ён працягнуў: «Сёння, асабліва на фоне абвастрэння адносінаў з Захадам, зноў гучаць розныя ацэнкі. Наш знешнепалітычны курс называюць балансаваннем на канаце, кан’юнктуршчынай, сядзеннем на розных крэслах і гэтак далей. Многія прадракаюць калі не канец гісторыі, то ўжо сапраўды шматвектарнасці ці беларускай знешняй палітыкі».

Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь знаходзіцца на геапалітычным разломе паміж Усходам і Захадам. «І як бы хто ні спрабаваў адмаўляць, асноўная прычына падзей мінулага года, па маім глыбокім перакананні, ляжыць менавіта ў геапалітычным сутыкненні рознанапраўленых інтарэсаў буйных сусветных палітычных гульцоў. Будзем рэалістамі: наша геаграфічная ўразлівасць, ці, іншымі словамі, геапалітычная дылема, нікуды не знікла», — заявіў міністр.

Звязда, 11 лютага 2021
 
Дата публикации:11.02.2021
Тематика:Товары из Беларуси, ЕАЭС
Просмотров:282
 
Ключевые слова:
Всебелорусское народное собрание Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме