https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Старшыня ДМК Беларусі і член Калегіі ЕЭК абмеркавалі стварэнне ў ЕАЭС адзінай сістэмы транзіту


Аб гэтым паведамілі ў ДМК.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі і член Калегіі (міністр) па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Алег Панкратаў абмеркавалі стварэнне ў ЕАЭС адзінай сістэмы транзіту і вызначэнне агульнага парадку прымянення навігацыйных пломб для адсочвання перавозак.

Уладзімір Арлоўскі падкрэсліў, што гэтыя перагаворы і прынятыя сумесныя рашэнні стануць крокам да эфектыўнага ўзаемадзеяння ў ЕАЭС як у мытнай, так і ў транспартнай сферах. У слове ў адказ Алег Панкратаў падзякаваў за вочную сустрэчу і выказаў упэўненасць у аб’ектыўнасці разгляду актуальных пытанняў парадку дня, а таксама выпрацоўцы своечасовых і ўзгодненых рашэнняў па іх.

Бакі абмеркавалі стварэнне ў ЕАЭС адзінай сістэмы транзіту і падыходы да распрацоўкі пагаднення па гэтым пытанні. Прадстаўнікі ДМК і ЕЭК абмяняліся меркаваннямі аб рабоце інфармацыйных рэсурсаў, неабходных для кантролю за перавозкамі транзітных тавараў. Алег Панкратаў адзначыў: адзіная сістэма мытнага транзіту ў ЕАЭС павінна будавацца на ўзаемавыгаднай і канструктыўнай аснове, а такія перавозкі — быць прывабнымі для трэціх краін.

Абмяркоўваўся і агульны парадак прымянення навігацыйных пломб для адсочвання перавозак, арганізацыя інфармацыйнага ўзаемадзеяння нацыянальных аператараў. Старшыня ДМК звярнуў увагу на тое, што пры падрыхтоўцы праекта пагаднення не застаўся без увагі вопыт, які ўдалося назапасіць Беларусі за два гады работы над развіццём праекта. З выкарыстаннем навігацыйных пломб у Беларусі выканана каля 75 тыс. перавозак.

Звязда, 4 сакавіка 2021
 
Дата публикации:04.03.2021
Тематика:Транспорт, ЕАЭС
Просмотров:142
 
Ключевые слова:
Навигационные пломбы Транзит Таможня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме