https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рассельгаснагляд выявіў канал незаконных паставак у Расію курыных кумпячкоў праз беларускую мяжу


Пра гэта паведаміў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт у кулуарах пасяджэння грамадскага савета ведамства.
Рассельгаснагляд выявіў канал незаконных паставак у Расію курыных кумпячкоў з ЗША пад выглядам транзіту з Прыбалтыкі ў Казахстан праз беларускую мяжу. 

"Цяпер паўстала сітуацыя, калі праз Прыбалтыку і нібыта транзіт у Казахстан нехта хоча вельмі сур`ёзную колькасць амерыканскай кураціны адправіць у Расію. Уязджаюць праз беларускую мяжу, так лягчэй. Добра, што ў нас у Смаленску ёсць магчымасць надгледзець. Для нас відавочна, што цяпер імкнуцца апрабаваць новы канал незаконнага ўвозу ў Расію", — цытуе Данкверта ТАСС.

Пастаўкі мяса птушкі з ЗША ў Расію былі забароненыя ў 2014 годзе. Аднак дазволены транзіт гэтай прадукцыі па тэрыторыі Расіі ў трэція краіны, чым і карыстаюцца арганізатары нелегальных схем, растлумачыў кіраўнік Рассельгаснагляду.

Данкверт лічыць, што сітуацыю, якая склалася, неабходна абмяркоўваць на ўзроўні Еўразійскай эканамічнай камісіі. "Мы нашым калегам кажам: давайце збярэмся ў ЕЭК і будзем гэта абмяркоўваць усе разам", — падсумаваў ён.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:05.10.2018
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:748
 
Ключевые слова:
ЕЭК Транзит Санкционные товары Куриные окорочка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме