https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 




Найти
 
 


Сенатары адобрылі законапраект аб змяненні Канстытуцыі Беларусі


Сенатары на пасяджэнні шостай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адобрылі законапраект "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь".
"Ініцыятыва аб унясенні змяненняў была выказана ў звароце дэпутацкага корпуса да кіраўніка дзяржавы аб неабходнасці ўнясення змяненняў у дзеючую рэдакцыю Канстытуцыі аб увядзенні адзінага дня галасавання. Гэта ініцыятыва з`явілася ў выніку правядзення дыялогавых пляцовак, зваротаў у грамадскія прыёмныя грамадзян, пісьмовых зваротаў", - сказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.

Паводле яго слоў, увядзенне адзінага дня галасавання зручна для выбаршчыкаў і выгадна для дзяржавы з фінансавага пункту гледжання.

"Паколькі любая электаральная кампанія затратная па сваёй сутнасці, - адзначыў сенатар. - Прэзідэнт падтрымаў ініцыятыву дэпутацкага корпуса, фармалізацыя гэтай ініцыятывы адбылася ў рамках вясенняй сесіі. 25 чэрвеня быў прыняты праект закона аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю, у адпаведнасці з якімі ўводзіўся адзіны дзень галасавання і адпаведна прадаўжаліся паўнамоцтвы дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў да правядзення выбараў у Нацыянальны сход восьмага склікання. Інакш кажучы, гэта канец 2023 года".

Сяргей Сівец падкрэсліў, згодна з патрабаваннямі дзеючай нормы арт. 138 Канстытуцыі неабходны двухразовы разгляд праектаў змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю з прамежкам не менш як 3 месяцы паміж разглядамі. Гэта дало магчымасць парламентарыям яшчэ раз дасканала разгледзець прапанаваныя навацыі і абмеркаваць іх у час сустрэч з грамадзянамі. Сенатар у час сустрэч у працоўных калектывах акцэнтаваў увагу на гэтай навацыі. "І я не знайшоў ніводнага голасу супраць з боку грамадзян, ніводнага пярэчання, - сказаў ён. - Гэты інстытут успрыняты грамадствам і пойдзе на карысць развіццю грамадства і дзяржавы".

4 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.10.2021
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:146
 
Ключевые слова:
Парламент Конституция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме