https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі прыняты сем новых будаўнічых норм


У Беларусі зацверджаны новыя будаўнічыя нормы. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 31 кастрычніка 2019 года нумар 59, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам зацверджаны будаўнічыя нормы "Будынкі і збудаванні. Адсекі пажарныя", "Масты і трубы", "Цеплавыя сеткі", "Цеплавая ізаляцыя абсталявання і трубаправодаў", "Водазабеспячэнне. Знадворныя сеткі і збудаванні", "Сістэмы сувязі і дыспетчарызацыі інжынернага абсталявання жылых і грамадскіх будынкаў" і "Каналізацыя. Знадворныя сеткі і збудаванні". Гэтыя нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Як адзначылі ў прэс-службе Мінбудархітэктуры, цяпер у Беларусі вядзецца работа па рэфармаванні заканадаўства ў сферы архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва. Згодна з указам ад 5 чэрвеня 2019 года нумар 217 у краіне ўводзяцца новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў: ​​будаўнічыя нормы, якія ўключаюць патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення, і будаўнічыя правілы, якія забяспечваюць спосабы дасягнення будаўнічых норм.

"Будаўнічыя нормы і правілы адпавядаюць еўрапейскім стандартам. Яны дадуць магчымасць павысіць якасць праектнай дакументацыі і эфектыўнасць будаўніцтва, аптымальна спалучаць традыцыйныя і прагрэсіўныя канструкцыі, вырабы, перадавыя тэхналогіі пры абавязковым захаванні норм бяспекі", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Дзеючыя цяпер тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты іншых дзяржорганаў у частцы, што ўстанаўлівае абавязковыя патрабаванні пры праектаванні і будаўніцтве аб`ектаў, будуць прызнавацца страціўшымі сілу пасля ўвядзення ў дзеянне новых будаўнічых норм і правіл.

У Мінбудархітэктуры нагадалі, што на афіцыйным сайце ведамства (www.mas.gov.by) створаны новы раздзел "Будаўнічыя нормы і правілы". У ім можна азнаёміцца ​​з усімі дзеючымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне будаўніцтва, а таксама з праектамі дакументаў па будаўнічых нормах і правілах. Кожны жадаючы можа пакінуць з дапамогай "Формы зваротнай сувязі" прапановы па ўдасканаленні нарматываў. Усе яны будуць разгледжаны спецыялістамі міністэрства.

11 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.05.2020
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:511
 
Ключевые слова:
Строительные нормы и правила Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме