https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім змяняюцца і дапаўняюцца нормы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
У прыватнасці, у адпаведнасці з прынятымі змяненнямі пераразмяркоўваюцца паўнамоцтвы паміж Міністэрствам культуры і мясцовымі органамі ўлады па пытаннях выкарыстання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей рэгіянальнага значэння, спрашчаецца парадак правядзення на іх работ па бягучым рамонце.

Законам уводзіцца абавязак атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-забаўляльнага мерапрыемства ўсімі арганізатарамі, акрамя фізічных асоб, якія праводзяць мерапрыемства для ўласных патрэб і без атрымання прыбытку (юбілеі, вяселлі і гэтак далей).

Прадугледжваецца сістэма абавязковага ўключэння Міністэрствам культуры арганізатараў культурна-забаўляльных мерапрыемстваў у адпаведны рэестр. Правядзенне культурных мерапрыемстваў будзе магчыма толькі ўключанымі ў рэестр арганізатарамі.

У адпаведнасці з папраўкамі ў кодэкс экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў дазваляецца толькі работнікам гэтых музеяў.

Устанаўліваецца прыярытэтнае права на набыццё культурных каштоўнасцей дзяржаўнымі арганізацыямі культуры ў выпадку прыняцця ўласнікам рашэння аб іх адчужэнні.

У законе змешчаны таксама іншыя нормы, у тым ліку якія прадугледжваюць удакладненне асобных аспектаў у сферах бібліятэчнай, музейнай, рамеснай дзейнасці, кінематаграфіі, народнай творчасці.

25 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.07.2022
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:1013
 
Ключевые слова:
Культурные ценности Народное творчество Экскурсионное обслуживание Библиотеки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме