https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вячаслаў Валодзін: у кожнага студэнта-беларуса ў Расіі павінна быць Пушкінская карта


Спікер Дзярждумы РФ таксама прапанаваў павялічыць колькасць бюджэтных месцаў у аспірантуры ВНУ ў прыгранічных рэгіёнах і стварыць моладзевы лагер.
Усе студэнты з Беларусі, якія атрымліваюць адукацыю ў Расіі, павінны быць забяспечаны Пушкінскай картай, лічыць спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.

Гэтую думку ён агучыў на пасяджэнні 66-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і РФ у панядзелак у Мінску.

Пушкінская карта з’явілася ў Расіі ў верасні 2021 года. Гэты праект накіраваны на тое, каб моладзь магла за кошт дзяржавы павышаць свой культурны ўзровень. Расплачваючыся картай, можна, напрыклад, наведваць тэатры, канцэрты, а таксама кіно, калі дэманструецца фільмы вытворчасці РФ. Пушкінская карта прызначана для маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 22 гадоў уключна.

"Каб усе студэнты з Беларусі, якія навучаюцца ў расійскіх ВНУ, былі забяспечаны Пушкінскай картай", - сказаў Валодзін.

Мэтавы набор і бюджэтныя месцы ў ВНУ

Старшыня Дзярждумы Расіі таксама ўнёс прапанову ў рамках супрацоўніцтва з Беларуссю павялічыць колькасць бюджэтных месцаў у аспірантуры ВНУ, размешчаных у прыграніччы – Бранскай, Смаленскай, Пскоўскай абласцях.

"Калі мы гаворым аб развіцці адносін, у нас яны больш прасунуліся па шляху адзін да аднаго менавіта ў рэгіёнах", - адзначыў Валодзін.

Ён лічыць, што, улічваючы гэта, трэба даць "магчымасці павелічэння бюджэтных месцаў для паступлення, месцаў у аспірантуры як раз у ВНУ, якія знаходзяцца на сумежных тэрыторыях – Бранская, Смаленская, Пскоўская".

Гэта пытанне спікер Дзярждумы ўвязаў з мэтавым наборам у вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзякуючы якому будуць укамплектоўвацца прадпрыемствы як Беларусі, так і Расіі.

"Нам трэба, каб аспірантуры нашых ВНУ былі даступныя рабятам і з Расіі, і з Беларусі. Нам важна, каб у нас з вамі мэтавы набор дазваляў укамплектавацца кадрамі як прадпрыемствам адной краіны, так і іншай краіны", - падкрэсліў Валодзін.

Моладзевыя лагеры

Акрамя таго, на пасяджэнні ў Мінску спікер Дзярждумы прапанаваў пад эгідай парламенцкай структуры стварыць у Саюзнай дзяржаве моладзевы лагер па аналогіі з "Артекам".

Ён выказаў спадзяванне, што гэтая ідэя знойдзе падтрымку ва ўлад дзвюх краін.

"…стварыць лагер для дзяцей, па аналогіі з "Артекам", але менавіта для рабят з Расіі і Беларусі на прыгранічнай тэрыторыі", - сказаў Валодзін, адзначыўшы, што такія лагеры можна стварыць у некалькіх рэгіёнах.

Паводле яго слоў, там бы "дзеці з дзвюх дзяржаў у рамках адзінай прасторы Саюзнай дзяржавы маглі б знаёміцца, адпачываць разам".

Таксама ў такіх лагерах можна арганізоўваць семінары для педагогаў Расіі і Беларусі, дадаў спікер Дзярждумы.

Sputnik Беларусь
Мінск, 17 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:17.06.2024
Тематика:Образование, Союзное государство
Просмотров:290
 
Ключевые слова:
Пушкинская карта Молодёжный лагерь Образование в России Бюджет Аспирантура
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме