https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Удзельнікамі фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу» у Жлобіне, дзе 19-20 траўня стартаваў трэці сезон спартыўна-культурнага свята, стануць каля 30 тыс. чалавек


Такую лічбу ў гутарцы з журналістамі пасля цырымоніі адкрыцця фестывалю агучыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.
Губернатар назваў «Вытокі» нацыянальным брэндам Беларусі. Паводле яго слоў, фестываль з кожным годам набірае абароты, а колькасць удзельнікаў, гасцей расце ў геаметрычнай прагрэсіі. Так, у Гомельскай вобласці ў Мазыры спартыўна-культурная падзея сабрала 6 тыс.чалавек, у Рэчыцы ўжо 12 тыс. «Сёння мы чакаем да 30 тыс. удзельнікаў у цэлым», — сказаў Іван Крупко.

Ён перакананы, што фестываль адкрывае для вобласці ў цэлым новыя магчымасці. «Гэта і магчымасць паказаць, як развіваецца рэгіён у спорце, як шануе сваё культурнае багацце, традыцыі, як удасканальвае турыстычную галіну», — аргументаваў ён.

«Фестываль трэба развіваць, каб кожны год з’яўляліся ўсё новыя традыцыі. Бо «Вытокі» аб’ядноўваюць усіх беларусаў. Тут культура, спорт, традыцыі, наша гісторыя», — рэзюмаваў кіраўнік рэгіёна.

Звязда, 20 траўня 2023
 
Дата публикации:20.05.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:189
 
Ключевые слова:
Вытокі Фэст культуры Жлобін
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме