https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аптовых гандляроў псіхатропамі затрымалі на месцы злачынства ў Магілёве


У Магілёве супрацоўнікі наркакантролю Ленінскага РУУС затрымалі з доказамі злачынства аптовых распаўсюджвальнікаў псіхатропаў — 25-гадовага і 24-гадовую жыхароў Бабруйска, паведамляе МУС.
Хлопец і дзяўчына працавалі кур’ерамі на інтэрнэт-наркашоп. Яны атрымлівалі буйныя партыі тавару, дзялілі яго на дробныя, а затым рабілі закладкі ў лясных масівах Магілёва. Усе маніпуляцыі з псіхатропам кур’еры праводзілі на здымнай кватэры.

Затрымалі фігурантаў, калі яны абсталёўвалі чарговы тайнік. У закладчыкаў канфіскавалі каля 230 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС.

За незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту, здзейснены ў складзе арганізаванай групы, следчыя распачалі крымінальную справу.

Кур’ерам пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. У МУС удакладнілі, што затрыманыя — раней судзімыя.

Звязда, 12 лістапада 2023
 
Дата публикации:12.11.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:259
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотики Психотропы Интернет-магазин Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме