https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 




Найти
 
 


Дэлегацыя Міністэрства інфармацыі Беларусі прымае ўдзел у XVII Санкт-Пецярбургскім міжнародным кніжным салоне. Форум адкрыўся 19 мая і будзе праходзіць па 22 мая


Аб гэтым паведамляецца на сайце Мінінфарма.
У складзе беларускай дэлегацыі – прадстаўнікі выдавецтваў «Народная асвета», «Беларусь», «Вышэйшая школа», ААТ «Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа».

Мерапрыемствы беларускай дэлегацыі прысвечаны Году гістарычнай памяці і 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

На стэндзе Беларусі прадстаўлены экспазіцыя аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, кнігі аб Беларусі і яе асветніках, памятных месцах, а таксама вучэбная і дзіцячая літаратура.

XVII Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон – знакавая падзея кніжнай галіны – праводзіцца ў Санкт-Пецярбургу з 2006 года.

— Мы шукаем шляхі падтрымкі кніжнай галіны, якая пацярпела ад уведзеных санкцый. Павелічэнне кошту расходных матэрыялаў непазбежна прывядзе да падаражэння кніг і зніжэння аб’ёмаў продажаў. Як былы выдавец, я вельмі добра разумею наступствы гэтага. Менавіта таму ў гэтым годзе мы хочам зрабіць кніжны салон яшчэ больш сацыяльным праектам і падтрымаць і выдаўцоў, і аўтараў, якім, магчыма, прыйшлося скасаваць кантракты з заходнімі выдавецтвамі, сказаў віцэ-губернатар горада Барыс Піятроўскі.

Кніжны салон-2022 праходзіць у самым сэрцы паўночнай сталіцы Расіі – на Палацавай плошчы. Гэтая ініцыятыва была вылучана прэзідэнтам расійскага кніжнага Саюза Сяргеем Сцяпашыным. У павільёнах для ўдзельнікаў і гасцей кніжнага салона абсталяваны лекцыйныя залы. На Палацавай плошчы ўстаноўлены арт-аб’екты, зоны адпачынку і фотазоны. Таксама тут на вышыні чатырох метраў над зямлёй з’явілася кніжная тэраса. 

У рамках салона запланаваны сустрэчы і перамовы з расійскімі выдаўцамі і распаўсюджвальнікамі кніжнай прадукцыі.

Звязда, 19 траўня 2022
 
Дата публикации:19.05.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:753
 
Ключевые слова:
Книгоиздание Санкт-Петербург Книжный форум Выставка Год исторической памяти
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме