https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вываз пшанічнай мукі і грэчкі часова забаранілі ў Беларусі


Урад на тры месяцы забараніў вываз асобных відаў тавараў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 сакавіка нумар 137, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У пераліку незалежна ад краіны паходжання тавараў — мука з пшаніцы мяккай і спельты, крупы грубага памолу з грэчкі, неабадранае зерне грэчкі, гатовыя прадукты харчавання з грэчкі.

Часовая забарона на вываз распаўсюджваецца і на тавары, што знаходзяцца пад мытнымі працэдурамі ў Беларусі да ўступлення ў сілу пастановы і фактычны вываз якіх за межы краіны ажыццяўляецца пасля ўступлення ў сілу дакумента.

Не распаўсюджваецца забарона на тавары, якія вывозяцца за межы Беларусі для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам на падставе рашэнняў урада, а таксама ў якасці прыпасаў. Забарона не датычыцца таксама міжнародных транзітных перавозак, якія пачынаюцца і заканчаюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭС і якія пачынаюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭС і заканчаюцца ў дзяржаве — члене ЕАЭС, а таксама тавараў, што знаходзяцца пад мытнымі працэдурамі ў іншай дзяржаве — члене ЕАЭС і перавозяцца транзітам праз тэрыторыю Беларусі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу трох месяцаў.

Звязда, 15 сакавіка 2022
 
Дата публикации:15.03.2022
Тематика:ЕАЭС, Беларусь
Просмотров:123
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Таможенное пространство Мытны саюз Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме