https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Санкцыйная палітыка Захаду аказалася правальнай


Па словах Андрэя Савіных , заходнія краіны не валодаюць той эканамічнай або фінансавай магутнасцю, якую, як мы прызвычаіліся думаць, яны маюць.
Аб гэтым старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў паведаміў падчас круглага стала «Геапалітыка і бяспека ў новым свеце», які адбыўся на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 

«Іх свет распадаецца, — падкрэсліў парламентарый. — Свет рэальнага сектара, свет рэальнай вытворчасці, якая развівалася ў Рэспубліцы Беларусь усе гэтыя гады, аказаўся больш канкурэнтаздольным, можа супрацьстаяць санкцыям. Больш таго, гэтыя санкцыі прымушаюць яго развівацца». 

Андрэй Савіных перакананы: мы жывём у свеце, які хутка мяняецца. Пры гэтым дэпутат засяродзіў увагу на маштабе змяненняў, якія закранаюць літаральна ўсе сферы як грамадскага, так і эканамічнага жыцця.

«Ламаюцца ланцужкі паставак, ламаюцца правілы гульні, шырока выкарыстоўваюцца санкцыі, мы бачым павелічэнне колькасці лакальных канфліктаў, — заўважае ён. — Мы разумеем, што свет ужо ніколі не будзем ранейшым. Ён зменіцца, прычым зменіцца кардынальна. Важна ў гэтых умовах разумець, якія сілы стаяць за гэтымі зменамі. Калі мы не зможам зрабіць правільны стратэгічны прагноз, то наша краіна перш за ўсё застанецца ў аўтсайдэрах гістарычнага працэсу. Калі будзем зыходзіць з няправільных перадумоў аб сэнсе змен, якія адбываюцца, хутчэй за ўсё, мы будзем рабіць няправільныя крокі як у знешняй, так і ва ўнутранай палітыцы. Гэтага варта пазбегнуць. Наша задача — адчуваць гэтыя перамены, разумець іх, перапрацоўваць дзяржаўную палітыку, якая будзе забяспечваць дабрабыт беларускага народа».

Па словах Андрэя Савіных, глабальнае перафарматаванне свету азначае і змену парадыгмы эканамічнай палітыкі.

«Мы пераходзім ад глабальнага гандлю да стварэння макрарэгіёнаў, — удакладніў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах. — Гэта будуць саюзы дзяржаў, якія павінны будуць стварыць свой уласны рынак, уласны падзел працы. Тады эканоміка і развіццё будуць забяспечвацца перш за ўсё за кошт паглыблення рэгіянальнага супрацоўніцтва. А гэта сур’ёзная змена палітыкі, якую мы абавязаны ўлічваць у бліжэйшыя гады». 

Аўтар: Вераніка Канюта
Звязда, 9 чэрвеня 2022
 
Дата публикации:09.06.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:742
 
Ключевые слова:
Мировой финансовый кризис Продовольственная безопасность Логистика Геополитика Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме