https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15-16 верасня зробіць рабочы візіт ва Узбекістан для ўдзелу ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Мерапрыемства пройдзе ў Самаркандзе. Плануецца, што кіраўнік беларускай дзяржавы 16 верасня выступіць на пасяджэнні ў пашыраным складзе Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС. Аляксандр Лукашэнка агучыць прыярытэты ўзаемадзеяння Беларусі ў фармаце ШАС, таксама з улікам пададзенай раней заяўкі на далучэнне краіны да гэтай арганізацыі ў якасці паўнапраўнага члена (цяпер Беларусь мае статус наглядальніка). Размова таксама пойдзе аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Плануецца, што на палях саміту адбудуцца сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з замежнымі калегамі, у ходзе якіх будзе абмяркоўвацца пераважна двухбаковая тэматыка і развіццё супрацоўніцтва па ключавых напрамках.

Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел і ў шэрагу нефармальных мерапрыемстваў, арганізаваных узбекскім бокам для ўдзельнікаў саміту.

14 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.09.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:664
 
Ключевые слова:
ШОС Саммит Глобальная политика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме