https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Запарожжы знішчылі цэхі па рамонце HIMARS


Расійскае ваеннае ведамства паведаміла таксама аб знішчэнні яшчэ аднаго ўкраінскага самалёта Су-25 і 14 беспілотнікаў.
Узброеныя сілы Расіі знішчылі высокадакладным ударам цэхі завода "Іскра" у Запарожжы, дзе рамантаваліся амерыканскія РСЗА HIMARS, паведамілі ў панядзелак у Мінабароны РФ.

Нагадаем, у жніўні расійскія вайскоўцы ліквідавалі ў гэтым горадзе вытворчыя цэхі завода "Матор Січ", дзе абслугоўваліся верталёты ўкраінскай арміі.

Акрамя таго, у Херсонскай вобласці за мінулыя суткі быў збіты ўкраінскі Су-25. Да цяперашняга моманту ўкраінская армія страціла 294 самалёты. Таксама, паводле інфармацыі расійскага ваеннага ведамства, збіты 14 беспілотнікаў у ДНР, Херсонскай і Запарожскай абласцях. Таксама вайскоўцы УС РФ перахапілі дзве амерыканскія супрацьрадыёлакацыйныя ракеты HARM, дзве ракеты "Кропка-У" і 24 снарада ўстановак HIMARS і "Ольха".

Удар па "Карпацкай сечы"

Узброеныя сілы Расіі таксама прымянілі масіраваныя ракетныя ўдары па пункце часовай дыслакацыі нацбатальёна "Карпацкая сеч" у Запарожжы і па месцах засяроджвання асабовага складу і тэхнікі ў Запарожскай вобласці. У выніку знішчана больш за 70 баевікоў і чатыры адзінкі бронетэхнікі.

Акрамя гэтага, авіяцыя, ракетчыкі і артылерысты ліквідавалі сем украінскіх пунктаў кіравання ў ДНР, у Запарожжы, у Кіраваградскай і Мікалаеўскай абласцях.

Страты растуць

З пачатку расійскай ваеннай аперацыі ўкраінская армія страціла ўжо амаль 2 тысячы беспілотнікаў. Таксама знішчана 294 самалёты, 155 верталётаў, 375 зенітных ракетных комплексаў, больш за 5 тысяч танкаў і іншых баявых бронемашын, 839 РСЗА, 3 401 гармата палявой артылерыі і мінамёты, а таксама 5 692 адзінкі спецыяльнай ваеннай аўтамабільнай тэхнікі.

Мінск, 19 верасня 2022
Sputnik
 
Дата публикации:19.09.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:594
 
Ключевые слова:
Украина Спецоперация Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме