https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Асуджаны брат Бакіева ўцёк з шпіталю. Яго не ахоўвалі


Ахмат Бакіеў, 52-гадовы малодшы брат экс-прэзідэнта Кыргызстану Курманбека Бакіева, уцёк з-за кратаў і абвешчаны ў вышук.
Пра гэта паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва “Новости” са спасылкаю на прэс-сакратара Дзяржаўнай службы выканання пакаранняў (ДСВП) Кыргызстану Аляксандра Ніксдорфа.

Летась у жніўні Ахмат Бакіеў быў прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў на поўдні Кыргызстану, распальванні міжнацыянальнай варожасці, вымагальніцтве і махлярстве. Яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У студзені 2012 г. Бакіеву паводле амністыі змянілі рэжым утрымання і перавялі з папраўчай калоніі ў калонію-пасяленне № 35 у Бішкеку. 24 студзеня яго шпіталізавалі ў адзін з гарадскіх шпіталяў з пнеўманіяй.

“За час знаходжання асуджанага Бакіева ў стацыянары працаўнікі ўстановы № 35 штодня яго правяралі, пра што сведчаць адзнакі ў часопісе праверак. Пры праверцы 3 сакавіка яго на месцы не аказалася”, – паведаміў Ніксдорф.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы выканання пакаранняў, Ахмат Бакіеў быў у шпіталі без аховы, бо асуджаныя, якiя адбываюць пакаранне ў калоніях-пасяленнях, ад аховы вызваленыя.

Нагадаем, у канцы лютага ўлады Кыргызстану чарговы раз звярнуліся да Беларусі з просьбаю выдаць ім Курманбека Бакіева і ягонага брата Жаныша (Джаныбека), які раней ачольваў Службу дзяржаўнай аховы і, паводле звестак кіргізскага боку, можа быць на беларускай тэрыторыі.

Скінуты ў красавіку 2010 г. прэзідэнт Кыргызстану Курманбек Бакіеў прыбыў у Беларусь 19 красавіка таго ж года на асабістае запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі. Сёлета 8 лютага з’явілася інфармацыя пра тое, што яшчэ ў жніўні 2010-га ён атрымаў беларускі пашпарт і купіў дом у Менску. Афіцыйна гэтых звестак ніхто не пацвярджае.

У выніку дзяржаўнага перавароту ў Кыргызстане пры штурме будынку ўраду ў Бішкеку і беспарадках загінулі каля 90 чалавек, паўтары тысячы атрымалі раненні. На той момант прэзідэнт Бакіеў, ягоны брат Жаныш (Джаныбек), які ўзначальваў Службу дзяржаўнай аховы краіны, і старэйшы сын Марат збеглі з краіны. На радзіме яны былі завочна абвінавачаныя ў масавым забойстве, спалучаным з перавышэннем службовых паўнамоцтваў, і абвешчаныя ў міжнародны вышук.

belsat.eu, 6 сакавіка 2012
 
Дата публикации:06.03.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2724
 
Ключевые слова:
Ахмат Бакиев Кыргызстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме