https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасадзілі яшчэ аднаго героя Аранжавай рэвалюцыі


Пячэрскі раённы суд Кіеву сёньня асудзіў былога міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Луцэнку на 4 гады пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Луцэнка прызнаны вінаватым у перавышэньні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы дзяржаўных сродкаў памерам 125 тысяч даляраў.

Паводле вэрсіі сьледзтва, былы міністар і «камісар Майдану» з часоў Аранжавай рэвалюцыі 2004 г. незаконна налічваў стаж свайму кіроўцу, каб той атрымаў права на кватэру. Акрамя гэтага, Луцэнку інкрымінавалі растрату сродкаў пры сьвяткаваньні Дня міліцыі.

Сам Луцэнка кажа, што працэс зьяўляецца палітычнай расправай і мае на мэце не дапусьціць яго да ўдзелу ў сёлетніх парлямэнцкіх выбарах. Сярод замоўнікаў працэсу Луцэнка бачыць цяперашняга прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Летась на сем гадоў пазбаўленьня волі за перавышэньне службовых паўнамоцтваў пры падпісаньні газавага пагадненьня з Расеяй у 2009 годзе была асуджаная былы прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка, яшчэ адна знакавая постаць Аранжавай рэвалюцыі.

Радыё Свабода, 27 лютага 2012

 
Дата публикации:27.02.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2023
 
Ключевые слова:
Украина Цветные революции Юрий Луценко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме