https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Касмічны экіпаж Саюз МС-24 з Васілеўскай здзейсніў пасадку на Зямлю


Экіпаж з першай касманаўткай суверэннай Беларусі Марынай Васілеўскай здзейсніў пасадку на Зямлю, інфармуе Цэнтр кіравання палётамі «Раскосмасу».
Разам з Марынай Васілеўскай на Зямлю вярнуліся Герой Расіі ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі і астранаўтка NASA Лорал О’Хара.

Пасадка апарата адбылася штатна ў 10.17 па мінскім часе прыблізна за 150 км на паўднёвы ўсход ад горада Жезказган у Казахстане. Мяккую пасадку забяспечылі парашуты, а таксама спецыяльныя рухавікі, якія ўключыліся за некалькі метраў да прызямлення.

Адразу ж да месца прызямлення накіраваліся пошукава-выратавальныя групы, у склад якіх уваходзяць медыкі і каля 200 расійскіх ваеннаслужачых, а таксама верталёты Мі-8, самалёты Ан-12 і Ан-26, наземная тэхніка, у тым ліку пошукава-эвакуацыйныя машыны ПЭМ.1 і ПЭМ-2 «Сіняя птушка».

Чакаецца, што ўжо сёння экіпаж будзе дастаўлены ў падмаскоўны Зорны гарадок, дзе яны пройдуць медыцынскае назіранне і рэабілітацыю.

Палёт Марыны Васілеўскай працягнуўся 14 сутак, 12 з іх яна правяла на Міжнароднай касмічнай станцыі. На МКС Марына Васілеўская выконвала навуковую праграму, распрацаваную Нацыянальнай акадэміяй навук сумесна з «Раскосмасам» і Расійскай акадэміяй навук. Яна ўключала сем эксперыментаў — пяць навукова-даследчых і два адукацыйныя. Навуковыя даследаванні праводзіліся ў галіне біялогіі, фізіялогіі, аўтаномнага функцыянавання касмічных станцый, дыстанцыйнага зандавання Зямлі з выкарыстаннем фота- і відэаспектральнай апаратуры беларускай вытворчасці, якая знаходзіцца на МКС. Даследаваліся таксама лактаферын і прабіётыкі, вырабленыя навуковымі арганізацыямі НАН, для іх наступнага магчымага выкарыстання ў стварэнні прадуктаў харчавання для касманаўтаў.

Звязда, 6 красавіка 2024
 
Дата публикации:06.04.2024
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:158
 
Ключевые слова:
Космос Исследованя Марина Василевская Олег Новицкий
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме