https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Малдаўскае свята сустрэчы вясны адзначылі ў музеі гісторыі беларускай літаратуры


Традыцыйнае малдаўскае свята сустрэчы вясны Мэрцішор адзначылі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Свята сустрэчы вясны Мэрцішор упершыню прайшло ў музеі гісторыі беларускай літаратуры. Святочная праграма пачалася з дэгустацыі нацыянальных малдаўскіх страў і майстар-класа па вырабе сімвала вясны — мэрцішоркі. Таксама можна было паглядзець выставу тканых дываноў, вышываных ручнікоў і нацыянальных убораў малдаван.

«Вельмі радасна, што ў такім храме культуры праводзіцца малдаўскае свята, якому больш за 800 гадоў. Тут мы выставілі прадметы культу: дываны, ручнікі, аформілі „каса марэ“ — самы галоўны пакой для малдаван. У кожнай сям’і ёсць такі нежылы пакой, дзе праводзяцца ўсе святы. Прадставілі сваю кухню: малдаўскія галубцы, плацынды, таксама нашы майстрыхі спяклі вельмі прыгожы хлеб, — расказала старшыня Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі „Абшчына малдаван“ Антаніна Валько.- Сёлета разам са святам сустрэчы вясны мы адзначаем і трыццацігоддзе, як зарэгістравана наша арганізацыя».

Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Вусік адзначыў, што мерапрыемствам «Мэрцішор» адкрыўся сумесны праект музея і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур «Пад адзіным небам Беларусі», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. «Такія мерапрыемствы дапамагаюць культурна ўзбагаціцца беларусам і раскрыць усю прыгажосць і багацце культур тых народаў, якія жывуць у нашай краіне», — расказаў Сяргей Вусік.

Намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Алена Госцева падчас свята расказала, што Мэрцішор у Беларусі штогод праводзіўся на базе Цэнтра нацыянальных культур, таму ён стаў ужо сваім святам. У гэтым годзе дзякуючы кіраўніцтву і супрацоўнікам музея гісторыі беларускай літаратуры ён прайшоў у музеі. Таксама Алена Госцева адзначыла, што Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур супрацоўнічае з многімі нацыянальнасцямі.

Першы сакратар Пасольства Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Таццяна Чаркез расказала гасцям свята, як Мэрцішор святкуецца ў Малдове.

«У нас Мэрцішор святкуецца вельмі маштабна. Звычайна ў гэты дзень пачынаецца фестываль музыкі, які праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах Малдовы з выступленнем самых лепшых артыстаў і доўжыцца недзе 10 дзён», — сказала Таццяна Чаркез.

Для гасцей свята была арганізавана канцэртная праграма з выступленнем вакальнай малдаўскай групы «Плай», сольных выканаўцаў і прадстаўнікоў малдаўскай дыяспары.

Мерапрыемства праводзілася пры ўдзеле Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Абшчына малдаван» і пасольства Малдовы ў Беларусі.

Звязда, 2 сакавіка 2022
 
Дата публикации:02.03.2022
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:448
 
Ключевые слова:
Молдова Праздник весны Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме