https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пагасян: я ведаю, што такое каляровая рэвалюцыя, і не хачу паўтарэння падзей у Беларусі


Я перажыла каляровую рэвалюцыю ў Арменіі і не хачу паўтарэння падзей на сваёй радзіме, заявіла старшыня беларускай абшчыны Арменіі "Беларусь" Ірына Пагасян.
"Вядома, усе нашы думкі цяпер у Беларусі. Я грамадзянка Беларусі. Я таксама галасавала на гэтых выбарах, галасавала за Аляксандра Лукашэнку, - расказала Ірына Пагасян. - Паколькі ў нас у Арменіі адбылася так званая аксамітная рэвалюцыя, мне вельмі не хацелася б, каб гэта здарылася на маёй Радзіме. Мне вельмі шкада, што ўсё ўспрымаецца напавер, што нібыта сам народ выйшаў, што гэта не арганізавана звонку. Я ўсё гэта ўжо бачыла больш за два гады таму. Усё тое ж самае было ў нас. Толькі там, дзе ў вас стаялі жанчыны ў белым адзенні з кветкамі, у нас білі мужчыны ў барабаны. Гэта, напэўна, больш падыходзіць пад тэмперамент армян. А так усё тое ж самае".

Старшыня абшчыны адзначыла, што беларусам трэба захаваць усё тое лепшае, што ёсць у краіне. "Я вельмі хачу, каб усё вярнулася ў мірнае рэчышча, каб захаваліся тыя перавагі Беларусі, якіх даўно няма ў іншых краінах. Я маю на ўвазе медыцыну, сацыяльныя ўмовы. Захаваць гэту чысціню, прыгажосць, мір. Няма іншай такой краіны, - дадала яна. - Я і члены нашай арганізацыі прыязджаем у Беларусь на фестывалі, стажыроўкі і ўсё бачым самі. У Арменіі мы захоўваем беларускую мову, у нас ёсць нядзельная школа, дзіцячыя і дарослыя вакальныя калектывы. Калі я жыла ў Беларусі, напэўна, мне гэта было не так важна. Я нават не задумвалася аб гэтым. Усё гэта было само сабой. А калі я прыехала сюды, для мяне гэта стала самым галоўным у жыцці, не ўлічваючы сям`і".

24 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.09.2020
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:578
 
Ключевые слова:
Цветные революции Гибридная война Армения Пролиттехнологии Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме