https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускім дыпламатам не патрэбныя ніякія дазволы, каб аддаць даніну павагі гераізму савецкіх салдат, якія вызвалялі Еўропу, і ўшанаваць памяць закатаваных у нацысцкіх канцлагерах


Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Нядаўна ў СМІ з’явілася інфармацыя, што дэлегацыі Беларусі і Расіі не запрасілі на памятныя мерапрыемствы з нагоды 79-й гадавіны вызвалення канцлагера Маўтхаўзен савецкімі войскамі.

«Нам не патрэбныя ніякія запрашэнні ці дазволы, каб аддаць даніну павагі гераізму мільёнаў савецкіх салдат, якія ахвяравалі сваімі жыццямі за свабоду народаў усіх краін Еўропы без выключэння, каб ушанаваць памяць закатаваных у нацысцкіх канцлагерах. Гэта датычыцца не толькі Аўстрыі, але і ўсіх іншых месцаў. Для нас гэта тэма справядлівасці, маралі і маральнасці, якіх, відавочна, не хапае заходнім палітыкам, якія спрабуюць на гэтым будаваць падкопы і поскудзі», — падкрэсліў Анатоль Глаз.

Таму, як і ў папярэднія гады, беларускія дыпламаты па ўсім свеце самі, са сваімі расійскімі і іншымі калегамі правядуць памятныя мерапрыемствы ў розных фарматах, ускладуць вянкі да манументаў і абеліскаў той страшнай вайны і вялікай Перамогі нашых продкаў.

«Дахаў, Заксенхаўзен, Бухенвальд, Маўтхаўзен, Равенсбрук, Асвенцым — мы памятаем кожнага забітага і пацярпелага. Яны аддалі сваё жыццё, каб абараніць нас, а мы абаронім памяць аб іх», — заявіў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

Звязда, 26 красавіка 2024
 
Дата публикации:26.04.2024
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:256
 
Ключевые слова:
Вторая мировая война Нацизм Концлагерь Историческая память
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме