https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 




Найти
 
 


Лётчыкі Лідскай штурмавой авіябазы маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка цанілі афіцэрскі гонар і жыцці людзей, якія былі павінны абараняць


Аб гэтым міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў на адкрыцці ў Баранавічах мемарыяла ў гонар загінулых герояў Беларусі.
"Год таму два афіцэры зрабілі свой няпросты выбар. Яго цана - сотні жыццяў, выратаваных на зямлі. Кожны раз, вяртаючыся назад да гэтай падзеі, задаюся пытаннямі: чаму яны так зрабілі? а ці маглі яны інакш? Прыходжу да высновы: не, не маглі. Яны цанілі афіцэрскі гонар, жыцці людзей, якія былі павінны абараняць", - сказаў Віктар Хрэнін.

Як адзначыў міністр, рашэнне лётчыкаў - учынак герояў, сапраўдных мужчын: "У жыцці яны былі прыкладам для сваіх равеснікаў, родных, блізкіх. Цяпер яны сталі прыкладам для мільёнаў людзей, мільёнаў беларусаў, як трэба любіць сваю краіну, прыкладам афіцэрскага гонару. Наш народ ніколі не забудзе подзвіг хлопцаў".

"Сёння імёнамі Андрэя і Мікіты называюцца піянерскія дружыны, вуліцы ў гарадах. І мы, адкрываючы мемарыял, яшчэ раз гаворым, што мы ганарымся і памятаем", - дадаў кіраўнік ведамства.

Пляцоўку пад мемарыял выдзелілі на вуліцы Розы Люксембург. На пастаменце ўстанавілі скульптурную кампазіцыю ў выглядзе ўлятаючых у неба двух каваных жураўлёў на фоне сілуэта самалёта Як-130.

У гонар герояў Беларусі назавуць вуліцы, якія праектуюцца ў квартале жылой забудовы мікрараёна Анісімавічы-1.

З моманту трагедыі ў небе над Баранавічамі мінуў год. Ваенны самалёт Як-130 Лідскай штурмавой авіябазы пацярпеў крушэнне 19 мая. Экіпаж загінуў. Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло крыху больш за хвіліну. На вышыні каля 50 м пілотам удалося стабілізаваць напрамак палёту і накіраваць Як-130 у адзіны пункт, які быў па-за межамі жылых пабудоў.

Медалі Героя Беларусі ўручаны сваякам Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі - камандзіра і лётчыка вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Узброеных Сіл. Яны пасмяротна ўдастоены гэтай высокай узнагароды за мужнасць і гераізм пры выкананні воінскага абавязку.

20 мая 2022, Баранавічы
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.05.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:898
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы Авиация Андрей Ничипорчик Баранавічы Никита Куканенко
 
 


Комментарии