https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 90 працэнтаў закупленых яблыкаў адпраўляецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы краіны


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.
Белкаапсаюз прадаўжае нарыхтоўку яблыкаў і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі. Ужо закупена 12,8 тыс.т яблыкаў, у тым ліку ў насельніцтва каля 11 тыс.т.

«Больш за ўсё прыпадае на Магілёўскую вобласць — 4,3 тыс.т. Цэны на яблыкі апад скадаюць Br0,11-0,23 за 1 кг, а таварныя яблыкі прымаюць па Br1-1,8. Больш за 90 працэнтаў закупленых яблыкаў адпраўляецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы рэспублікі, уключаючы кааператыўныя. Таварныя яблыкі рэалізуюцца ў магазінах спажыўкааперацыі, на рынках, у грамадскім харчаванні, ідуць на экспарт», — расказалі ў прэс-службе.

Актыўна вядзе нарыхтоўку яблыкаў Брэсцкі аблспажыўсаюз — ужо закуплена 2 тыс.т у насельніцтва і фермераў.

«Нашы беларускія таварныя яблыкі мы рэалізуем, у першую чаргу, у магазінах уласнай гандлёвай сеткі, — падкрэсліў першы намеснік старшыні праўлення Брэсцкага аблспажыўсаюза Аляксей Макарэвіч. — Рыхтуемся да сезона сельскагаспадарчых кірмашоў не толькі ў рэгіёне, але і ў Мінску».

Звязда, 15 верасня 2023
 
Дата публикации:15.09.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:281
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Продовольсвенная безопасность Кооперация Урожай Белкоопсоюз
 
 


Комментарии