https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Шляхі да ісціны


байка

Жылі ў суседстве два Іваны.
    Адзін - мудрэц -
Шукаў ва усім пачатак і канец,
    Другі - прастак -
    Жыў проста так.
Вось раз ідзе прастак з двара -
Касцюмчык, гальштук, папяроска.
-  Куды? - пытае цёзка.
-  Ды мне пара...
Вунь там у скверыку чакае
Чарнявая такая.
-  Я бо гляджу - надраіў чуб.
Жаніцца думаеш?
-  А хоць бы й так?
-  Дык ты ж не знаеш, што такое шлюб.
-  Я па-вучонаму адказваць не бяруся,
Як ажанюся - разбяруся.
-  Прастак дык ён і ёсць прастак.
А я хачу спачатку разабрацца.
    Цяжкая, праўда, праца,
    Вунь, бачыш, колькі кніг!
Усё пра шлюб сабрана у іх
    Ад самага Адама.
Дык вось мая праграма:
Пакуль да сутнасці не дабяруся -
    Не ажанюся.
Ад першабытнае сям'і пачну.
-  Ну-ну!
Жадаю поспеху.
-  Табе таксама.
Пакуль мудрэц, сабраўшы кніжак стог,
    I дзень і ноч над імі сох,
Пакуль дабраўся да матрыярхату,
    Прастак прывёў чарняўку ў хату.
Яшчэ прайшло мо год ці два,
Штудзіруе разумнік том за томам,
    Трашчыць аж галава,
А ўсё канца няма крыніцам невядомым.
Раз, глянуўшы на свет, разумны аж здзівіўся:
Сынок у «дурня» нарадзіўся.

                    ***
Ішлі гады сваёй хадою...
    Пад старасць наш мудрэц,
Абросшы сівай барадою,
Знайшоў-такі пачатак і канец,
Але на сівізну кудзелі
    Нявесты не глядзелі.


1965



 

Кoличество переходов на страницу: 1776