"...Я не тэарэтык у журналістыцы, а практык. І доўжыцца гэтая мая практыка, дзякуй богу, ні многа ні мала, а цэлых 50 гадоў. Так, паўстагоддзя, шаноўныя сябры, а гэта не жартачкі, упэўнены, што так скажа любы мой калега па прафесіі, які ўдосталь паспытаў журналісцкага хлеба. Тут неабходна важнае ўдакладненне.
Паўстагоддзя – гэта я бесперапынна працую ў айчынным друку! Мае творчыя перыяды наступныя: рэспубліканская газета «Звязда». Затым пераводам у рэдакцыю самай папулярнай у Савецкім Саюзе газеты «Известия», уласным карэспандэнтам па Беларусі. «Известиям» я аддаў 27 гадоў свайго жыцця, бо да пасады ўласным карэспандэнтам быў два гады пазаштатным карэспандэнтам, адначасова працуючы ў «Звяздзе». 27 гадоў!
Нават самому цяпер цяжка паверыць, што столькі часу «Известия» былі для мяне родным журналісцкім домам..."
Белая сiмфонiя Мiхаiл Шыманскі (Рэспубліка) 29 студзеня 2011
Кoличество переходов на страницу: 2600
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |