https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Як супрацоўнічаюць беларускія і казахскія медыкі


Клінічныя кафедры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ўжо некалькі гадоў актыўна супрацоўнічаюць з Казахскім нацыянальным медыцынскім універсітэтам імя С.Д. Асфендзіярава, у якім прафесары БДМУ чытаюць лекцыі, праводзяць майстар-класы, рыхтуюць вучэбна-метадычныя дапаможнікі. Самыя цесныя стасункі склаліся ў казахскіх калег з супрацоўнікамі 2-й і 3-й кафедраў унутраных захворванняў, нервовых і нейрахірургічных хвароб і 1-й кафедры хірургічных захворванняў. Дарэчы, зацверджаны план супрацоўніцтва і з Медыцынскім універсітэтам Астаны.

У чэрвені ў Алматы адбыўся ІV з’езд тэрапеўтаў Казахстана, падчас якога звыш 3 тысяч урачоў і навуковых работнікаў Казахстана, краін Еўропы і Азіі абмеркавалі актуальныя праблемы кардыялогіі, пульманалогіі, эндакрыналогіі, рэўматалогіі, клінічнай фармакалогіі і інш. На пасяджэнні секцыі гастраэнтэралогіі і гепаталогіі казахскія калегі распавядалі пра сучасную тэрапію хранічнага гепатыту і цырозу печані, дыягностыку і лячэнне кардыягенных пашкоджанняў печані і іншых паталогій гэтага органа.

Выступленне дацэнтаў 2-й кафедры ўнутраных захворванняў БДМУ Мікалая Капралава і Ірыны Шаламіцкай было прысвечана ранняй дыягностыцы гастраэзафагіяльнай рэфлюкснай хваробы — кіслотазалежнай паталогіі верхняга аддзела страўнікава-кішачнага тракту з цяжкімі эразійна-язвавымі пашкоджаннямі стрававода, развіццём крывацёку. Адзначалася вядучая роля ўнутрыстрававоднай рН-метрыі ў дыягностыцы рэфлюкснай хваробы, якая часта спалучаецца з хранічнай бранхалёгачнай паталогіяй і начнымі кіслотнымі закідамі. Цікавасць да гэтага даклада была абумоўлена тым, што сучаснае электраметрычнае даследаванне страўнікавай сакрэцыі ў лячэбных і навукова-даследчых цэнтрах Казахстана пакуль не праводзіцца.

Святлана Барысенка.


 

Кoличество переходов на страницу: 700


Комментарии