https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандар Ходзька (Барэйка)


Александр Ходько
Дыплaмат, паэт, перакладчык, вучоны, даследчык культуры народаў Персіі (Іран).

Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду. Нарадзіўся 30 жніўня 1804 года ў Крывічах, (цяперашні Мядзельскі раён Мінскай вобласці).

Атрымаў дасканалую хатнюю адукацыю, потым скончыў гімназію у Вільне і у 1820г. паступіў на філалагічны факультэт універсітэта. Пасябраваў з Тамашам Занам і Янам Чачотам і, неўзабаве, увайшоў у студэнцкае таварыства філаматаў.

У 1823 годзе тайныя арганізацыі, яднаўшыя студэнтаў з усяе Літвы (Беларусі), былі выкрыты царскімі ўладамі. Ходзька, разам з Чачотам, Міцкевічам, Занам і Дамейкам, з восені 1823 года да вясны 1824 года знаходзіўся ў зняволенні у Вільні. Пасля апраўдання прадоўжыў вучобу і ў 1825 годзе скончыў універсітэт са ступенню кандыдата філасофіі.

У 1829 годзе ў Пецярбурзе выйшаў зборнік  Ходзькі “Паэзія” , у які вайшлі пяць песень па беларускіх матывах. У наступным зборніку, прысвечанаму Міцкевічу былі элегіі, балады па “літоўскіх”  (беларускіх)  народных матывах: “Васілёк”, “Алеся”, “Маліны”, “Вясенняя ноч у Літве”, “Паніч і дзяўчына”, балада “Незнаёмец”. І там жа ўключаны балады па матывах азербайджанскіх, туркменскіх, башкірскіх, новагрэчаскіх, харвацкіх песень і паэма на арабскі матыў “Дэрар”, якую ў 1839 годзе пераклалі на рускую мову і надрукавалі асобным выданнем.

З 1830г. па 1841г. знаходзіўся на розных пасадах на расійскай дыпляматычнай службе у Персіі.

Пасля адстаўкі па стану здароўя пераехаў у Еўропу і у Лондане у 1842г. выйшла самая вядомая кніга А.Ходзькі  "Узоры народнае паэзіі Персіі..."( "Specimens of the popular poetry of Persia: As Found in the Adventures and Improvisations of Kurroglu, the Bandit-Minstrel of Northern Persia") - перакладзеныя на ангельскую мову песні прыкаспійскіх народаў, у тым ліку вядомы ўсходні эпас “Кёр-Аглы”.

Потым былі напісаны яшчэ: “Граматыка персідскай мовы”, “Персідскі тэатр”, падручнік турэцкай мовы, розныя гісторыка-этнаграфічныя нататкі, фальклёрныя публікацыі, артыкулы, асвятляўшыя малавядомую тагачаснаму свету культуру народаў Персіі.

У 1858 годзе Аляксандар Ходзька (пасля Міцкевіча) займае катэдру прафесара славянскіх моў і літаратураў у парыжскай вышэйшай школе Калеж дэ Франс і кіруе ёю па 1883 г.

Пайшоў з жыцця 19 снежня 1891 года ў Нуазі-дэ-Сен і быў пахаваны на могілках у Монмарансі.

(па матэрыялах Яўгена Фурса)


 

Кoличество переходов на страницу: 4642


Комментарии