https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На Брэстчыне выдаецца раённы краязнаўчы альманах


Больш як тры гады выходзіць Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах «Астрамечаўскі рукапіс».

Прыклад уражвае: ужо пабачылі свет дванаццаць нумароў. Душа і сэрца выдання — пісьменнік, краязнаўца Аляксандр Валковіч, які жыве і працуе ў Брэсце, шмат падарожнічае па блізкіх і далёкіх ваколіцах, занатоўвае радзімазнаўчую біяграфію самых розных мясцін. Спрыяюць выхаду альманаха ў свет Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт, раённы дом рамёстваў. Сярод грамадскіх фундатараў праекта — Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

— Пра змест «Астрамечаўскага рукапісу» гавораць самі назвы раздзелаў, рубрык альманаха, — расказвае Аляксандр Валковіч. — «Астрамечава і астрамечаўцы», «Чароўныя спевы і паданні спадчыны», «Народныя святы і звычаі Берасцейшчыны», «Скарбніца народных талентаў», «Літаратурная сядзіба», «Старонкі гісторыі», «Калаўрот культурнага жыцця»... Сярод нашых аўтараў — дасведчаныя гісторыкі, фалькларысты, этнографы, пісьменнікі, журналісты розных выданняў. Стараемся не мінаць кнігі, якія прысвечаны Берасцейшчыне, расказваем пра іх, змяшчаем рэцэнзіі.

Відавочна, што краязнаўчы альманах служыць добрым прыкладам для мясцовых даследчыкаў у розных куточках краіны. Рэгіяналістыка застаецца неад'емнай часткай адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў.

Мікола Раўнапольскі

"Звязда" 



 

Кoличество переходов на страницу: 630


Комментарии