https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сала мяняем на рыбу, здобу — на садавіну


Для вызначэння нармальнай вагі выкарыстоўваюць індэкс масы цела. Ён разлічваецца па формуле: ІМЦ = маса цела (вага) кг : рост (м), узведзены ў квадрат.

Нармальная маса цела: ІМЦ ад 18,5 да 24,9.

Залішняя маса цела: ІМЦ 25—29,9.

Атлусценне: ІМЦ звыш 30.

Паводле слоў валеолага 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Алены Гарніцкай, атлусценне спрыяе развіццю цукровага дыябету 2 тыпу, артэрыяльнай гіпертэнзіі, атэрасклерозу, ішэмічнай хваробе сэрца, захворванням печані і жоўцевыводных шляхоў, суставаў, а таксама бясплоднасці, паніжэнню сакрэцыі палавых гармонаў, раку малочнай залозы і страўнікава-кішачнага тракта. Цяжарнасць на фоне атлусцення часта суправаджаецца такой паталогіяй, як таксікоз, ці нараджэнне буйнога, але з прыкметамі неданошанасці дзіцяці. Атлусценне скарачае працягласць жыцця.

Лішняя вага і атлусценне могуць быць звязаны з:

* няправільным харчаваннем (ужываннем вугляводнай ежы, асабліва мучных вырабаў і бульбы; парушэннем рэжыму харчавання і г.д.);

* недастатковай фізічнай актыўнасцю;

* эндакрыннымі парушэннямі;

* генетычнай схільнасцю;

* псіхалагічнымі праблемамі і стрэсамі;

* наяўнасцю ў арганізме паразітаў, якія выдзяляюць ферменты (бялкі, якія спрыяюць працяканню біяхімічных рэакцый), што выклікае пастаяннае жаданне есці.

Дыягназ устанаўліваецца пасля вымярэння росту і вызначэння масы цела. Від атлусцення вызначаецца на падставе звестак анамнезу, асаблівасцяў размеркавання тлушчавых адкладанняў, клінічных і лабараторных прыкмет паталогіі эндакрынных залоз.

Пачынаць барацьбу варта з аналізу на яйцы глістоў. Наяўнасць "мяшкоў" пад вачыма, ацёчнасць твару або начны скрыгат зубоў — сур'ёзная нагода для падазрэння наяўнасці паразітаў.

Святлана Барысенка
Звязда, 6 студзеня 2012
                                ***    ***   ***
Карэкцыя харчавання будзе заключацца
ў вытрымліванні добра вядомых правілаў:

1. Харчавацца ўмерана, разнастайна і рэгулярна. Есці ў момант пачуцця голаду.

2. Схільным да паўнаты супрацьпаказаны малако 3-працэнтнай і болей тлустасці, маргарын, тлустыя і плаўленыя сыры, маянэз, сасіскі, бутэрброды (якія аб'ядноўваюць тлушчы з вугляводамі), усё смажанае. Істотна трэба абмежаваць сала, тлустую свініну, сметанковае масла, каўбасныя вырабы, здобу, вострыя соусы.

3. Перавага — рыбе (да абеду — тлустая, пасля абеду — нятлустых гатункаў), нятлустаму сыру, кісламалочным прадуктам, хлебабулачным вырабам з мукі грубага памолу.

4. Піць ваду. Штодня арганізму патрабуецца не менш як 2-
2,5 л вады.

5. Абмежаваць соль, якая затрымлівае ў арганізме ваду, што спрыяе нездаровай паўнаце.

6. Старанна жаваць ежу, есці не спяшаючыся.

7. Ніколі не садзіцца на дыету, якой немагчыма прытрымлівацца ўсё жыццё.

8. Ладзіць разгрузачныя дні (кефірныя, гароднінныя і г.д.)

9. Павялічыць ужыванне гародніны, несалодкай садавіны, імбіру, мускатнага арэху, карыцы, хрэну (калі няма праблем з падстраўнікавай залозай).

10. Сокі — натуральныя, без дабавак цукру. Карысныя грэйпфрутавы, ананасавы і лімонны.


 

Кoличество переходов на страницу: 1295


Комментарии