https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аўтарка гальштука для цырымоніі «Оскара» прывезла да нас выставу


Адкрыццё выстаўкі славацкай мастачкі Зузаны Граус Рудаўскі «Дотык Славакіі. Малюнак. Аб'ект. Каштоўнасць» было прымеркавана да дзвюх істотных для Славакіі падзей: Дня канстытуцыі краіны (які сцвярджае, — 24 гады таму краіна аддзялілася ад Чэхіі і пачала самастойнае існаванне) і першаму ў гісторыі старшынству Славакіі ў Савеце Еўрапейскага саюза, якое распачалося ў ліпені гэтага года.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мігаш падкрэсліў, што гэтыя падзеі важныя для яго радзімы. Колькі слоў было сказана і пра развіццё стасункаў паміж нашымі краінамі: пасол згадаў Дні Славакіі, што праходзілі ў Віцебску падчас «Славянскага базару», Беларуска-славацкі прадпрымальніцкі форум. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына таксама завітала на ўрачыстае адкрыццё. Яна адзначыла: «Славакія — маладая незалежная краіна, якая мае вельмі глыбокія карані і традыцыі мастацтва. Менавіта на гэтых каранях вы грунтуеце сучаснае інавацыйнае мастацтва, што робіць яго надзвычай цікавым».

Сапраўды, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Славакіі, якое прадставіла для беларусаў Зузана Рудаўска ў галерэі «Універсітэт культуры», — з'ява выключная. Яна працуе ў некалькіх самастойна вынайдзеных тэхніках, сумяшчае ў творчасці класічныя асновы з аўтарскім наватарствам і ніколі не забываецца пра навакольнае асяроддзе. Яе моцная светлая энергетыка адбіваецца ва ўсіх малюнках, аб'ектах, скульптурах, упрыгажэннях выстаўкі. Нездарма спадарыня Зузана надае шмат увагі матэрыялам, з якіх стварае свае аб'екты:

— Я павінна асабіста дакрануцца да матэрыялу, адчуць яго энергетыку, — тлумачыць свой падыход да справы мастачка. — Матэрыял ёсць натхненне, таму я заўсёды выкарыстоўваю толькі натуральныя камяні, металы, тканіну.

Зузана Рудаўска любіць падарожнічаць. Яе падарожжы дадаюць творчасці шмат карыснага: гэта і новыя камяні, выпадкова ўбачаныя ў маленькіх крамах па ўсім свеце, і новыя ідэі. Так, пасля візіту ў Японію ў арсенале мастачкі з'явіліся незвычайныя аб'ёмныя палотны з паперы ручнога вырабу. Штуршком для распрацоўкі такой тэхнікі стала наведванне японскай вёсачкі, дзе сяляне традыцыйна займаліся папяровай вытворчасцю.

Работы спадарыні Зузаны запатрабаваны не толькі ў межах галерэй і прыватных калекцый, але і ў штодзённым жыцці. Каштоўныя ўпрыгажэнні, якія на пачатку сваёй кар'еры мастачка рабіла выключна для сябе, хутка зацікавілі людзей. Цяпер ювелірнае майстэрства — яшчэ адзін напрамак яе дзейнасці, але кожны такі выраб унікальны і ў першую чаргу з'яўляецца творчым аб'ектам. Зузана Рудаўска мае дачыненне і да кіно: яна супрацоўнічала з кампаніяй Warner Brothers, а на пачатку 1990-х італьянскі акцёр і рэжысёр Раберта Бенінья выйшаў на чырвоную дарожку «Оскара» у гальштуку з металу, які зрабіла для яго славацкая мастачка.

Беларусаў на выстаўцы чакае асаблівы падарунак: на адной са сцен галерэі «Універсітэт культуры» змешчана незвычайная карціна. «Белае прывітанне для Белай Русі» — такую назву мае твор, падрыхтаваны Зузанай Рудаўскай для нашай краіны падчас яе першага візіту ў 2002 годзе.

Дар'я ЧАРНЯЎСКАЯ

Фота Вікторыі АСКЕРА

Zviazda.By



 

Кoличество переходов на страницу: 597


Комментарии