Дзень настаўніка адзначаецца ў Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка. Звычайна вучні віншуюць любімых настаўнікаў напярэдадні, у пятніцу. Яны ладзяць канцэрты, робяць маляўнічыя сценгазеты, прыносяць кветкі і ласункі.
Прафесійнае свята — добрая нагода сказаць словы ўдзячнасці, а каб быць асабліва арыгінальным, можна зрабіць гэта па-беларуску, напрыклад:
Прафесійнае свята — добрая нагода сказаць словы ўдзячнасці, а каб быць асабліва арыгінальным, можна зрабіць гэта па-беларуску, напрыклад:
Даражэнькая Марыя Іванаўна! Вы, як другая маці, вядзяце нас у дарослае жыццё, даяце нам веды, якія дапамогуць нам збудаваць добрую будучыню для сябе і ўсёй краіны. Шчыра дзякуем вам за разуменне, цярпенне, мудрасць. Жадаем вам здароў'я, дабрабыту, старанных і таленавітых вучняў.
Калі настаўнік мужчына, можна сказаць яму такія словы:
Паважаны Сямён Пятровіч! Для нас, вучняў, вы з'яўляецеся ўзорам для пераймання. Вашы мудрыя парады і заўвагі выхоўваюць у нас сапраўдных людзей і грамадзян Беларусі. У ваша прафесійнае свята жадаем вам поспехаў у вашай нялёгкай справе, павагі калег і вучняў. Мы вельмі ўдзячныя вам за тое, што вы ў нас ёсць.
Акрамя таго, можна вывучыць на памяць і прачытаць любімаму настаўніку верш на беларускай мове.
Віншуем вас са святам!
Дзякуем за самаадданую працу, прагу да ведаў і любоў да вучняў! Жадаем вам натхнення, творчых поспехаў і нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае!
*** *** ***
Настаўніку
Браніслаў Тарашкевіч: Аснова нацыянальнага адраджэння кожнага народу – яго родная школа.
*** *** ***
Стаяць ля маладых гадоў,
Ля чалавечага дзяцінства —
Вялікі гонар, светлы доўг
Настаўніцтва і мацярынства.
Спачатку ў сэрцах прабудзі
Цягу і смагу да асветы,
Пасля — задуманых вядзі
Аж да крыніцы чыстай, светлай.
На ростані шляхоў-дарог,
Абвеяных паходным пылам,
Народ навекі нам збярог
Крыніцу мудрасці і сілы.
Ты чэрпаць навучы з глыбінь
Жывучую ваду рукою,
Каб наш народ і край любіць,
Мудрэць і харашэць душою.
Валянцін Таўлай.
*** *** ***
Уладзімір Караткевіч: Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў.
*** *** ***
Настаўніку
На роспач не маеш права,
Хаваеш слабасць і стому.
Твая нялёгкая справа
Жыццё адкрываць другому.
Любові навучыць адданай
Да роднай пявучай мовы,
Што з песні жытоў саткана,
Са звону гусляў вясновых.
Любові да роднага краю,
Да песень і казак матулі,
Сівых курганоў ля гаю,
Дзе мудрыя продкі паснулі.
У працы не маеш права:
На роспач,
на слабасць,
На стому.
Твая пачэсная справа —
Жыццё адкрываць другому.
Алена Руцкая.
*** *** ***
Францыск Скарына: Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.
*** *** ***
Трэба многа ўсім вучыцца,
Трэба многа ведаў мець, -
Можна свету таямніцы
Толькі з імі зразумець.
Кандрат Крапіва
Кoличество переходов на страницу: 629
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |