https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чаму жанчыны халаднейшыя за мужчын?


Чаму хрусьцяць суставы ў пальцах, каленях, шыі? Адкуль бярэцца паколваньне ў зьнямелых нагах?

На гэтыя пытаньні аб нетыповых або дзіўных паводзінах нашага цела нескладана знайсьці шмат адказаў у інтэрнэце, пакарыстаўшыся Гуглам.

Але бываюць пытаньні больш складаныя, адказы на якіх знайсьці цяжэй. Тады трэба зьвяртацца па адказы да людзей з навуковымі ступенямі.

Напрыклад, у такіх выпадках:

1. Чаму тэмпэратура ў жанчын заўсёды падаецца ніжэйшай, чым у мужчын?

Навуковы адказ: У жанчын у сярэднім больш тлушчу на целе, чым у мужчын, а таму ў іх тулава наогул мае вышэйшую тэмпэратуру, чым рукі і ногі. А аб ступені халоднасьці або гарачыні асобы мы звычайна мяркуем паводле тэмпэратуры рук або ног.

2. Чый пах менш інтэнсіўны і больш прыемны — старога чалавека, чалавека ў сярэднім узросьце ці маладога дзецюка?

Навуковы адказ: Старога чалавека! Хто б падумаў...

3. Чаму арганізм будзіць чалавека ўначы, каб памачыцца, але ня будзіць яго, каб справіць вялікую патрэбу?

Навуковы адказ: Таму што на складаную сыстэму нэўронаў, якія кантралююць сьцісканьне тоўстай кішкі і выдаленьне непатрэбных рэчываў зь цела, уплывае таксама сутачны рытм цела, гэта значыць, унутраны гадзіньнік, які будзіць цела ранкам і наганяе на яго санлівасьць надвячоркам. А вось мачавы пухір, які ўвесь час зьбірае мачу, што вырабляецца ныркамі, можа расшырацца толькі да пэўнага акрэсьленага аб’ёму. Нармальна чалавек можа спаць ад шасьці да васьмі гадзін без патрэбы спусканьня мачы, але пры некаторых праблемах са здароўем або пасьля таго, як нап’ецца зашмат вады перад сном, адпаведныя нэўроны будзяць яго ўначы і прымушаюць схадзіць у прыбіральню.

4. Чаму пот з-пад пахі больш непрыемны, чым зь іншага месца?

Навуковы адказ: Цела мае два віды потных залозаў. Большасьць залозаў на чалавечым целе выдзяляюць пот, які зьяўляецца мяшанкай вады з сольлю. А вось залозы пад пахамі выдзяляюць алеістае рэчыва, якое ўпадабалі бактэрыі. Насамрэч гэта бактэрыя, якая зьядае згаданае алеістае рэчыва, выдзяляе непрыемны пах з-пад пахі, то бок, смурод...

Радыё Свабода, 26 кастрычніка 2012


 

Кoличество переходов на страницу: 1291


Комментарии