https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пісьменнікі з 14 краін прыедуць на круглы стол да Дня пісьменства


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 3 верасня пройдзе міжнародны «круглы стол» айчынных і замежных пісьменнікаў «Сугучча: слова Скарыны ў сучасным свеце».

Удзел у абмеркаванні актуальных праблем прысутнасці мастацкага слова ў свеце, судакранання традыцый і часу ў прыгожым пісьменстве прымуць літаратары больш як з 10 краін свету. Кітай, Расія, Азербайджан, Таджыкістан, Казахстан, Сербія, Літва, Латвія — прадстаўнікі гэтых і іншых дзяржаў выкладуць свой светапогляд на стан духоўных каштоўнасцяў, маральных асноў у фарміраванні кансалідаванага грамадства, выхаванні чытача з памкненнямі да міралюбства і ўзаемапаразумення.

Прадметам размовы, несумненна, стане і сітуацыя з мастацкім перакладам, прысутнасцю іншых нацыянальных літаратур у Беларусі на беларускай і рускай мовах. Міністэрствам інфармацыі нашай краіны даволі шмат зроблена дзеля падтрымкі перакладчыцкіх памкненняў беларускіх паэтаў і празаікаў. Толькі апошнім часам у Мінску пабачылі свет кнігі паэтаў і празаікаў Таджыкістана, Азербайджана, Туркменістана, Чарнагорыі, Сербіі, Кітая, Казахстана, Расіі, Украіны... У Выдавецкім доме «Звязда» закладзены асновы некалькіх кніжных серый: «Светлыя знакі. Паэты Кітая», «Сябрына: паэзія народаў Расіі», «Сяброўства без межаў». У кожнай з іх пабачылі свет кнігі як аўтарытэтных мастакоў слова, якія сёння працуюць у літаратуры, так і класікаў, — народнага паэта Удмурціі Вячаслава Ар-Сяргі, туркменскага шахіра Касыма Нурбадава, паэтаў Кітая Лі Бо, Ду Фу, Ван Вэя, Ай Ціна, Лі Хэ, Лі Цінчжаа. Таксама выходзіць альманах перакладной літаратуры «Сугучча» — ужо пабачылі свет тры выпускі.

Сяргей Шычко

Zviazda.By



 

Кoличество переходов на страницу: 582


Комментарии