https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Работы Валянціна Губарава выстаўлены на гарадской плошчы Мінска


Штогадовую выстаўку «Мастак і горад», якая экспануецца на плошчы Якуба Коласа ў сталіцы, наведвае больш як два мільёны гледачоў. Папулярная форма дапамагае прафесійнаму мастацтву выйсці на гарадскую адкрытую прастору, стаць больш даступным, вядомым і зразумелым масаваму гледачу. 26 мая выстаўка адкрылася чарговы — пяты — раз і прадставіла рэпрадукцыі трыццаці карцін Валянціна Губарава, вядомага далёка за межамі нашай краіны.

Яго работы можна ўбачыць у музеі Zіmmerly Art Museum у ЗША, Schaer und Wіldbolz у Швейцарыі, Kunststuck у Германіі, у галерэі Les Tournesols у Францыі, знайсці ў прыватных калекцыях Германіі, Англіі, Іспаніі, Японіі, Ізраіля, Германіі, Расіі, ЗША... Нават знаёмыя з іншых краін з захапленнем пісалі мне пра «майго суайчынніка» Валянціна Губарава.

Яго стыль характарызуюць як наіўнае мастацтва, на яго карцінах чалавек постсавецкай прасторы бачыць знаёмы матэрыяльны свет і разумее блізкую філасофію. Гэтыя сэнсы прыходзяцца даспадобы гледачам па ўсім свеце. Можа, французы не маюць дачынення да нашых невялікіх правінцыйных гарадоў, але незнаёмы ў рэальнасці антураж не перашкаджае ўспрымаць гэты жывапіс як жывапіс сэнсаў. Напэўна, таму ў французскай галерэі Les Tournesols карціны Валянціна Губарава знаходзяцца ўжо больш як дваццаць гадоў.

Выстаўка «Мастак і горад» пазнаёміць два мільёны чалавек (упершыню альбо бліжэй) з яркімі карцінамі, можна сказаць, сусветна вядомага беларуса. Апроч плошчы Якуба Коласа выстаўка карцін Губарава да 18 чэрвеня працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

Праект «Мастак і горад» за мінулыя гады ўжо паказаў Марка Шагала, Казіміра Малевіча, беларускага сюррэаліста Мікалая Селешчука, асобную выстаўку нашых авангардыстаў. Арганізатары адзначылі, што нават актаў вандалізму ў дачыненні да экспанатаў ужо не назіраецца. Можна лічыць, культурнае выхаванне працуе.

Сам Валянцін Губараў разважае:

— Мне гэта ўсё больш і больш падабаецца. Спачатку я паставіўся да ідэі іранічна, але разумею: мастацтва выходзіць з музеяў насустрач народу. Я адчуваю важнасць гэтага праекта і ўжо бачу: мой удзел у выстаўцы трапіць у лік таго, чым я ганаруся, чаго не так шмат. Можа быць, прадстаўленнем маёй творчасці на міжнароднай выстаўцы «Экспа» ў Шанхаі — за маёй спінай усё ж такі было мастацтва Беларусі. Я ганаруся тым, што мае работы былі выстаўлены на аўкцыёне «Крысціс» у Лондане і адна з карцін нават трапіла на вокладку каталога. Ганаруся тым, што за дваццаць гадоў прывучыў французаў пазнаваць і цікавіцца нашай краінай. Яна была для іх экзотыкай, а зараз яны больш чытаюць і даведваюцца пра яе. Мне здаецца, я нават магу лічыцца пазаштатным супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў. У гэтым выпадку я ганаруся тым, што мае работы выбралі для пятага — юбілейнага — праекта «Мастак і горад».

— Калі ваш стыль ахарактарызавалі як наіўнае мастацтва, вы ўсміхнуліся. Вы з такой фармуліроўкай не згодны?

— Я б удакладніў: прафесійны наіў. Таму што наіўнага — а я захапляюся чыстым мастацтвам — нельга дамагчыся. Акадэмічная адукацыя вісіць быццам кайданы, якары, а сапраўдны наіўны мастак ад гэтага вызвалены. Хоць чыстага мастацтва ў гэтым сэнсе няма, таму што ўсе хочуць — і хацелі ў XVІІ, XVІІІ, XІX стагоддзях — пісаць творы, падобныя на вучонае мастацтва. А я хацеў быць падобным на наіўнага мастака, якога вучонасць яшчэ не сапсавала. Што таксама цяжка, бо гэта азначае непасрэднае ўспрыманне свету. Мой жывапіс называюць наіўным, хоць любы іншы скажа: відаць, што ты, стары, вучыўся.

— А да параўнання з Брэйгелем як вы ставіцеся?

— Памятаю, у Францыі выйшаў артыкул пад назвай «Беларускі Брэйгель». Напэўна, я гэта сказаў нашым журналістам і выраз «пайшоў». Брэйгель — цудоўны мастак, усё ж такі мяне не назвалі кім-небудзь невядомым (усміхаецца. — Аўт.). Няхай. Канешне, можна знайсці штосьці агульнае — дальнія планы, напрыклад. Быў бы я мастаком сапраўдным — пісаў бы свае карціны ў шызай смузе. А я рысую, як наіўны аўтар — нейкія дробязі, насычанне людзьмі, жывёламі, калі браць Брэйгеля.

— Вашы персанажы — пэўныя архетыпы альбо канкрэтныя людзі?

— Не, не канкрэтныя. Я проста разбіраюся ў людзях. Калі гляджу «Давай ажэнімся», адразу магу сказаць, ці падыходзяць героі адзін аднаму, ці будуць яны жыць разам. Бачу добрых людзей, дзякуй богу, яны мяне акружаюць. Калі з некім сустракаюся, я ўжо проста люблю гэтага чалавека і хочацца зрабіць для яго нешта добрае. Раз — сфатаграфую, устаўлю здымак у рамачку і пры наступнай сустрэчы прэзентую.

— Матэрыяльны свет вашых карцін можа зразумець чалавек толькі постсавецкай прасторы. Як ён успрымаецца за мяжой?

— Шмат чаго не разумеюць, але што рабіць — мы таксама не ўспрымаем нешта з іншых культур. Галоўнае — гледача дастае добрая, станоўчая энергетыка.

Выстаўка «Мастак і горад» на плошчы Якуба Коласа працягваецца да 10 верасня.

katsyalovіch@zvіazda.by



 

Кoличество переходов на страницу: 596


Комментарии