https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Радзінная абраднасць


Вялікае месца ў сямейным быце беларускага народа у канцы XIX - пачатку XX ст. займалі звычаі, абрады, ўяўленні і павер'і, звязаныя з цяжарнасцю жанчын і нараджэннем дзіцяці.

Ў іх захаваліся перажыткі папярэдніх стадый развіцця чалавечага грамадства і яго рэлігійнага мыслення, знаходзілі адлюстраванне шматгадовыя народныя медыцынскія веды, светапогляд, маральныя нормы і каштоўнасці.

Комплекс традыцыйных радзінных звычаяў і абрадаў ув азначаны перыяд складаўся з трох цесна звязаных цыклаў: дародавага, родавага і пасляродавага.

Ў першыя два уваходзілі звычаі, ўяўленні, павер'і, абрадавыя дзеянні, накіраваныя на захаванне цяжарнасці і паспяховае завяршэнне родаў.

Пасляродавы цыкл традыцыйнага радзіннага комплексу, які быў накіраваны на прыняцце нованароджанага ў сямейна-грамадскі калектыў, уключаў у сябе звычаі і абрады імянарачэння дзіцяці, наведвання парадзіхі і нованароджанага, выбару кумоў, абраду далучэння нованароджанага да сям'і, дамашняга ачага, які папярэднічаў царкоўнаму хрышчэнню, а таксама абраднасці, прысвечанай святкаванню радзін (хрэсьбін, ксцін, хрысцін), ачышчэнню і першаму пастрыжэнню дзіцяці.

Гэтыя абрадавыя з'явы, з аднаго боку, насілі сацыяльна-бытавы характар і адлюстроувалі імкненне сям'і і грамады адзначыць нараджэнне чалавека, з другога - мелі магічную накіраванасць на забяспячэнне здароўя дзіцяці і яго далейшага дабрабыту.


 

Кoличество переходов на страницу: 7155


Комментарии