https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рагвалод


Кожны народ мае людзей, імёны якіх з гонарам запісвае ў аналы сваёй гісторыі. Гэта дзяржаўныя дзеячы, военачальнікі, героі ратных подзвігаў, пісьменнікі, мастакі, навукоўцы — усе тыя, хто прынёс славу сваёй Радзіме, хто жыў і ахвяраваў сабой дзеля яе росквіту і велічы. Удзячныя нашчадкі называюць іх вялікімі, знакамітымі, выдатнымі, і памяць пра іх шануецца ў стагоддзях.

За больш чым тысячагадовую пісьмовую гісторыю беларусы займелі сваіх дзяржаўных мужоў, пераможных ваяводаў, мужных герояў, геніяльных творцаў, рупліўцаў навукі і асветы, самаахвярных змагароў за Бацькаўшчыну, якія заслужылі высокіх эпітэтаў — вялікія, славутыя, знакамітыя, выдатныя. Варта скласціі нам свой пантэон вялікіх беларусаў.

Трэба нагадаць, што ў Старажытным Рыме пантэонам называлі храм, прысвечаны ўсім багам, а пасля і пахавальні выдатных суайчыннікаў. У літаратуры пантэонам называюць зборнікі жыццяпісаў вялікіх і славутых людзей. Цыкл гістарычных нарысаў «Пантэон Айчыны» расказвае пра славутых дзеячаў, якія ўвайшлі ў гісторыю Беларусі.

Рагвалод. Першае вядомае нам імя дзеяча беларускай гісторыі. Летапіс паказвае Рагвалода самастойным валадаром Полацкага княства: «Рогволоду держащю и владеющю и княжащю Полотьскую землю». Гісторыкі спрачаюцца, хто ж быў па паходжанні Рагвалод.

Летапісная згадка аб тым, што прыйшоў Рагвалод «з-за мора, имяше свою волость в Полотьске», дала падставу шэрагу гісторыкаў сцвярджаць, што ён «варяг» або нармандскі конунг.

Але факт, што Рагвалод меў «свою волость в Полотьске» ўказвае, што ён з'яўляўся спадкаемцам полацкай княжацкай дынастыі. Не павінна нас здзіўляць і тое, што Рагвалод прыйшоў «з-за мора». Як вядома, напрыканцы ІХ стагоддзя Полацк заваявалі кіеўскія князі Аскольд і Дзір, і, верагодна, полацкія князі, ратуючыся ад смерці, уцяклі да паморскіх славян ці да нарманаў у Скандынавію.

Ужо ў сярэдзіне Х стагоддзя, скарыстаўшы тое, што Кіеўская Русь ваявала з Хазарыяй, нашчадак князёў-уцекачоў Рагвалод мог вярнуцца на зямлю бацькоў як законны яе ўладар і аднавіць незалежнасць Полацкага княства.

Пра дзеянні гэтага князя захаваліся фрагментарныя і ўскосныя згадкі. Паданне, якое было запісана ў ХІХ стагоддзі, расказвае пра паход Рагвалода на Палессе. Спусціўшыся на лодках па Дняпры да вусця Прыпяці, палачане спыніліся, каб загарадзіць шлях кіеўскаму войску. Рагвалод выслаў уверх па Прыпяці дружыну са сваім братам Турам. Ён і заснаваў горад Тураў, сабраўшы пад сваю ўладу дрыгавіцкія землі.

Іаакімаўскі летапіс, які не захаваўся да нашага часу і вядомы паводле пераказу расійскага гісторыка Васіля Тацішчава, распавядае, што Рагвалод ваяваў з Наўгародскім княствам.

Верагодна, вынікам гэтай вайны стала тое, што Рагвалод заваяваў крывіцкі горад Пскоў. На гэта ўказвае той факт, што ў некаторых летапісах Рагвалод названы пскоўскім князем. Бачна імкненне Рагвалода аб'яднаць крыўскія і дрыгавіцкія землі, што яму ў значнай меры ўдалося.

Саюза з Рагвалодам шукалі наўгародскі князь Уладзімір і кіеўскі князь Яраполк, якія рыхтаваліся да вайны за ўладу на Русі.

Прыблізна ў 980 годзе Уладзімір прыслаў да Рагвалода паслоў прасіць рукі яго дачкі Рагнеды. Але паколькі Рагвалод стаў на бок Яраполка, ён не прыняў прапановы Уладзіміра. Рагнеда адказала наўгародскім сватам: «Не хачу разуць сына рабыні, а хачу за Яраполка».

Атрымаўшы адмову, Уладзімір сабраў войска і выступіў на Полацк. Рагвалод выйшаў насустрач ворагу і быў разбіты. Пераможца захапіў Полацк і ўчыніў крывавую расправу, забіў Рагвалода і двух яго сыноў. А Рагнеду Уладзімір узяў сабе за жонку. Так закончылася жыццё першага вядомага нам полацкага князя. Ёсць трагічны сімвалізм у яго смерці — колькі слаўных і мужных беларусаў аддалі сваё жыццё за свабоду Бацькаўшчыны.

Вітаўт Чаропка
Звязда
5 ліпеня 2016



 

Кoличество переходов на страницу: 779


Комментарии