https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шэдэўры беларускага іканапісу


Да светлага свята Раства Хрыстовага прадстаўляем выдатныя творы беларускага іканапісу XVI- XIX ст. Сярод іх такія шэдэўры як «Праабражэнне», «Успенне», іконы «Нараджэнне Багародзіцы» (XVII ст.), «Маці Божая Неўвядальны колер» (XVII ст.) і інш.

Падборка публікацый зроблена паводле выдання «Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы» (Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2015 год). Яно ўяўляе сабой каталог аднаіменнай выставы, прымеркаванай да 1025-годдзя Хрышчэння Русі, якое шырока адзначалася ў праваслаўных краінах у 2013 г.

Экспазіцыя размяшчалася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск). На ёй былі прадстаўлены каля 90 твораў беларускага, рускага, сербскага і ўкраінскага іканапісу XIV-XIX ст. з музеяў Белграда, Кіева, Мінска, Масквы, Гродна і Полацка. Гэтыя шэдэўры розных эпох і школ злучыла агульная духоўная аснова - вобраз Заснавальніка хрысціянскай рэлігіі.

Творы беларускага іканапісу вызначаюцца вернасцю канону, але пры захаванні рэлігійнага зместу і іканаграфіі малюнка евангельскіх сюжэтаў узбагачаюцца рэальнымі прадметамі з паўсюдзённага побыту. Унікальная рарытэты захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

Самі іконы можна паглядзець на сайце газеты "Звязда".
Мінск, 8 студзеня 2017



 

Кoличество переходов на страницу: 652


Комментарии