https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узнагарода – за прапаганду кітайскай літаратуры ў Беларусі


Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч адзначыла Падзякай Міністра інфармацыі намесніка дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта спадарыню Лю Сулін.

— Гэтая ўзнагарода — за вялікі асабісты ўклад у развіццё міжлітаратурных сувязяў, актыўнае партнёрства ў арганізацыі міжнародных круглых сталоў “Сугучча” і прапаганду кітайскай літаратуры ў Беларусі, — сказаў пры ўручэнні падзякі дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч. — Спадарыня Лю Сулін асабіста прыкладае шмат намаганняў дзеля развіцця беларуска-кітайскіх літаратурных стасункаў. Яна ўваходзіць у міжнародны рэдакцыйны савет серыі “Светлыя знакі. Паэты Кітая”, у якой пабачылі свет шэсць кніг кітайскіх паэтаў розных часін: Ду Фу, Лі Бо, Ван Вэя, Лі Хэ, Лі Цінчжаа, Ай Ціна. Дзякуючы старанням спадарыні Лю Сулін рыхтуецца да выдання кніга вершаў вядомага сучаснага паэта Ван Гочжэня.

У сваю чаргу ў час атрымання ўзнагароды намеснік дырэктара РІКК БДУ зазначыла: “Мне імпаніруе дзейнасць Выдавецкага дома “Звязда”, газет “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, часопісаў “Полымя”, “Маладосць”, “Нёман” па публікацыі новых перакладаў кітайскай паэзіі і прозы. Ведаю, што да візіта Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай падрыхтаваны адмысловы “кітайскі” нумар часопіса “Беларусь”.

Мне здаецца, што вашы цесныя стасункі з кітайскімі пісьменнікамі, жаданні і памкненні міністэрства інфармацыі Беларусі быць добрым партнёрам Кітая ў вылучэнні сваіх культурных, літаратурных здабыткаў дарагога каштуюць.

Веру, што вы яшчэ рэалізуеце многія і многія творчыя ініцыятывы. Прыемна, што з Беларуссю, беларускімі дзяржаўнымі літаратурна-мастацкімі выданнямі сябруюць такія яркія асобы ў сучаснай культуры Беларусі, як дырэктар Усекітайскага агенцтва па ахове аўтарскіх правоў Чжан Хунба — які сёння адказвае за пашырэнне прасторы кітайскай літаратуры ў свеце, перакладчык і мастак-каліграф Гао Ман, доктар філалагічных навук Ся Чжунсянь, літаратуразнаўцы — спадарыні Чжан Хуэйцінь, Лю Мяо...

Маючы такіх надзейных сяброў, вы шмат што паспееце зрабіць на ніве нашага культурнага пабрацімства. Дзякуй міністэрству інфармацыі за высокую адзнаку маёй сціплай працы!”.

Кастусь Ладуцька
Звязда
16 верасня 2016



 

Кoличество переходов на страницу: 636


Комментарии