Вось і пачаўся «высокі сезон» прастуд. Вірусы атакуюць, надвор’е псуецца, від з акна наганяе тугу. Восень у нашых шыротах рэдка настройвае на пазітыўнае ўспрыманне жыцця. Мы вырашылі пагутарыць пра тое, як перажыць восень без страт, з практыкамі — медыкамі раённага цэнтра эпідэміялогіі буйнога горада. І вось што ўдалося высветліць…
Акрамя вірусаў, нас пастаянна атакуюць дрэнныя навіны пра ковід. На гэтым фоне многія неяк забыліся на больш звыклыя восеньскія небяспекі — грып, ВРЗ і ВРВІ. А, між тым, яны не дрэмлюць. І з прыходам халодных дажджоў гатовыя нагадаць пра сябе.
Ці патрэбна «ўмераная абарона»?
— Для правільнага падыходу да захворвання не мае значэння, што гэта за вірус грыпу і які штам. Важна наступнае: гэта вірус, ён перадаецца паветрана-кропельным шляхам і паражае органы дыхальнай сістэмы. Гэтых трох складнікаў дастаткова, каб сарыентавацца ў правілах прафілактыкі і лячэння, — кажа ўрач-гігіеніст ДУ «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Фрунзенскага раёна г. Мінска» Валянціна Гапановіч. — Калі вы сутыкняцеся з вірусам, а ў вашай крыві няма ахоўных антыцел, вы захварэеце. Антыцелы выпрацоўваюцца ў адным з двух выпадкаў: калі вы перахварэлі або калі прайшлі вакцынацыю.
Часта людзей ад вакцынацыі супраць грыпу спыняе інфармацыя, што вакцына не здольная прадухіліць любую прастуду (так у народзе агулам называюць усё, што «насмарк, баліць горла, павышаная тэмпература і няма сіл ісці на работу»), адзначаюць дактары, і ад грыпу яна абараняе не на сто працэнтаў — дае толькі «ўмераную абарону». Стапрацэнтна эфектыўнай вакцыны не існуе. Але тут дзейнічае прынцып «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго».
— Неабходна, каб прышчапілася 40 % насельніцтва (горада, раёна і г. д.), і тады мы забяспечым эфектыўную абарону ад грыпу, — кажа суразмоўца.
Калі вы маладыя, здаровыя і ўпэўненыя, што грып не ўяўляе для вас пагрозы і вам не патрэбна вакцына, падумайце аб тым, што, захварэўшы, цалкам верагодна, заразіце дзяцей, пажылых і людзей з аслабленым здароўем, якія могуць памерці ад грыпу, папярэджваюць практыкі. Група рызыкі па грыпе — дзеці ад 6 месяцаў да 2 гадоў, дарослыя, старэйшыя за 65 гадоў, людзі з хранічнымі захворваннямі (астма, дыябет, ішэмічная хвароба, хваробы нырак, людзі, якія перанеслі інсульт і г. д.), а таксама ўсе, хто мае імунадэфіцыт, і цяжарныя жанчыны.
Ці можна «злавіць» вірус на прагулцы?
З прыходам восені кожны год як грыбы растуць артыкулы пра цудадзейныя ўласцівасці мёду і прыродны антыбіётык часнок. Гэтым шляхам часцей ідуць пажылыя людзі, а моладзь па восені актыўна скупляе вітаміны і імунастымулятары ў аптэках.
— Няма прэпаратаў і сродкаў народнай медыцыны з даказанай прафілактычнай эфектыўнасцю. Ні цыбуля, ні часнок, ні зёлкі, ні адвары, ні нават імунастымулятары з аптэкі, якія вы прымаеце або даяце дзіцяці, не могуць абараніць вас ад любога рэспіраторнага віруса наогул ці ад віруса грыпу ў прыватнасці, — кажа суразмоўца. — Усе гэтыя супрацьвірусныя прэпараты, імунастымулятары і «вельмі карысныя вітаміны» — лекі з недаказанай эфектыўнасцю. Іх эфектыўнасць — у большай ступені «эфект плацэба». Яны задавальняюць нашу разумовую патрэбнасць «нешта рабіць». Галоўная перавага ўсіх гэтых прэпаратаў — псіхатэрапія.
Такім чынам, прафілактыка ў сезон прастуд: што раяць практыкі?
Крыніца віруса — чалавек. Чым менш людзей вакол вас, тым менш у вас шанцаў захварэць. Пайсці на работу пешшу — добрая ідэя. Адмовіцца ад шопінгу без крайняй неабходнасці — таксама. Яшчэ і сэканоміце на пакупках.
Маска — рэч карысная, але не панацэя. Яе пажадана насіць захварэламу, калі ўсе вакол здаровыя. Яна не затрымлівае вірус, але затрымлівае кроплі сліны.
Маска — рэч карысная, але не панацэя. Яе пажадана насіць захварэламу, калі ўсе вакол здаровыя. Яна не затрымлівае вірус, але затрымлівае кроплі сліны.
Не чапайце свой твар. Часта мыйце рукі, насіце з сабой сурвэткі для дэзынфекцыі. Не эканомце на іх — здароўе даражэйшае! Рукі — крыніца заражэння. Пацыент датыкаецца да свайго твару (вірус трапляе яму на рукі), затым хапае ўсё вакол. Вы дакранаецеся да прадметаў, да якіх дакрануўся ён, і... прывітанне, вірусная інфекцыя!
Навучыцеся чхаць і кашляць у локцевы згіб, а лепш — у насоўку (і бяспечна для навакольных, і шляхетна!). Дарэчы, папяровыя банкноты — таксама крыніца распаўсюджвання вірусаў. Лепш карыстацца банкаўскімі карткамі.
Выходзьце на прагулку! Вірусныя часціцы могуць захоўваць актыўнасць у сухім, цёплым, застойным паветры, але амаль імгненна разбураюцца ў прахалодным, вільготным паветры, што рухаецца. «Злавіць» вірус на прагулцы практычна нерэальна. Маску на вуліцы насіць не трэба — лепш падыхайце свежым паветрам.
Часцей праветрывайце кватэру. Аптымальныя параметры — тэмпература каля 20 градусаў, вільготнасць 50–70 %. У сезон грыпу і прастуд часцей мыйце падлогу, уключайце ўвільгатняльнік паветра, настойвайце на ўвільгатняльніках у дзіцячых садках. Лепш апрануцца цяплей, чым уключаць дадатковае абаграванне.
Часцей праветрывайце кватэру. Аптымальныя параметры — тэмпература каля 20 градусаў, вільготнасць 50–70 %. У сезон грыпу і прастуд часцей мыйце падлогу, уключайце ўвільгатняльнік паветра, настойвайце на ўвільгатняльніках у дзіцячых садках. Лепш апрануцца цяплей, чым уключаць дадатковае абаграванне.
Галоўныя ворагі імунітэту — сухое паветра і прэпараты, якія выклікаюць перасыханне слізістых абалонак (у асноўным супрацьалергічныя і амаль усе «камбінаваныя сродкі ад прастуды»). Увільгатняйце слізістыя абалонкі. Гэта элементарна: 1 чайная лыжка паваранай солі на літр кіпеню. Атрыманым растворам як мага часцей закапвайце нос (можна нават кожныя 10 хвілін). Ці проста купіце фізраствор у аптэцы. Асабліва важна ўвільгатніць слізістыя, калі вы ідзяце туды, дзе шмат людзей.
Што есці, каб не маркоціцца?
Верагоднасць захварэць на грып і ВРВІ сур’ёзна зніжаецца пры правільным харчаванні, актыўным ладзе жыцця, здаровым сне і добрым настроі. Праўда, якраз з настроем восенню зусім бяда. Але ў нашых сілах калі не пазбавіцца цалкам, то па меншай меры палегчыць «сімптомы» традыцыйнай восеньскай хандры.
Аказваецца, «любімы час сутак» у дэпрэсіі — раніца. Таму так важна парадаваць сябе менавіта пасля абуджэння. Падыдзе ванна з духмянай пенай, любімая музыка (песня павінна несці пазітыўны пасыл), кубачак смачнай кавы (гарбаты). Перагляд рацыёну — таксама адзін з дзейсных спосабаў барацьбы з дрэнным настроем.
Невыпадкова ўсходняя медыцына (якая на многія стагоддзі старажытнейшая за еўрапейскую) лічыць навуку пра ежу важным раздзелам лячэння любых хвароб. Каб стала весялей, адмоўцеся ад аднастайнай, цяжкай ежы. Дарэчы, існуюць прадукты, якія з’яўляюцца «хуткай дапамогай» для нашага настрою. Іх пяць, і яны цалкам даступныя.
Аказваецца, «любімы час сутак» у дэпрэсіі — раніца. Таму так важна парадаваць сябе менавіта пасля абуджэння. Падыдзе ванна з духмянай пенай, любімая музыка (песня павінна несці пазітыўны пасыл), кубачак смачнай кавы (гарбаты). Перагляд рацыёну — таксама адзін з дзейсных спосабаў барацьбы з дрэнным настроем.
Невыпадкова ўсходняя медыцына (якая на многія стагоддзі старажытнейшая за еўрапейскую) лічыць навуку пра ежу важным раздзелам лячэння любых хвароб. Каб стала весялей, адмоўцеся ад аднастайнай, цяжкай ежы. Дарэчы, існуюць прадукты, якія з’яўляюцца «хуткай дапамогай» для нашага настрою. Іх пяць, і яны цалкам даступныя.
Бразільскі арэх — ён багаты селенам, а без гэтага мікраэлемента чалавек становіцца раздражняльным, нервовым і хутка стамляецца, — тлумачыць Валянціна Гапановіч. Восенню штодня з’ядайце 2-3 бразільскія арэхі, гэта палепшыць настрой і падтрымае сэрца.
Бананы. Пра тое, што яны ўтрымліваюць вітамін В6 і тым самым спрыяюць сінтэзаванню ў арганізме гармону радасці сератаніну, напэўна, ведаюць усе. Але акрамя гэтага, бананы багатыя каліем, які не толькі патрэбны сэрцу, але і забяспечвае здароўе нервовых клетак.
Чарніцы — адзін з магутных антыдэпрэсантаў. Дыетолагі сцвярджаюць, што гэтыя ягады паляпшаюць настрой у лічаныя хвіліны. А заадно валодаюць антыаксідантнымі і супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі — то-бок паскараюць выздараўленне ад прастуд і дапамагаюць не старэць. А таксама паляпшаюць кароткачасовую памяць і нармалізуюць каардынацыю рухаў.
Курыныя яйкі — скарбніца вітамінаў групы В, якія дапамагаюць прадухіліць развіццё дэпрэсіі і паляпшаюць настрой. А яшчэ ў яйках шмат халіну, які неабходны для нармальнай работы мозгу.
І, нарэшце, грэчка! Танны і пры гэтым дзейсны антыдэпрэсант.
Грэчневая каша абавязкова павінна з’явіцца на вашым стале, калі апошнім часам вы заўважылі павышэнне трывожнасці, — кажа суразмоўца. — Цынк, фосфар, магній і вітаміны групы В, якіх шмат у грэчцы, паляпшаюць кровазабеспячэнне і паскараюць перадачу імпульсаў у мазгавых клетках. Грэчка не толькі зніжае трывожнасць, але і паляпшае сон і нават памяншае галаўны боль.
І яшчэ адна парада. Менавіта восенню асабліва важна навучыцца адпачываць. Медыкі адзначаюць, што калі чалавек псіхалагічна расслабляецца, колькасць інтэрлейкінаў (галоўных клетак імуннага адказу супраць вірусаў грыпу і рэспіраторных інфекцый) у крыві павышаецца. Знайдзіце вольны час для хобі, якое прыносіць радасць.
Але рэлакс не варта блытаць з гультайствам. У сумных і нудных ад марнавання часу людзей (як пацвярджаюць даследаванні) колькасць інтэрлейкінаў у крыві не расце.
Але рэлакс не варта блытаць з гультайствам. У сумных і нудных ад марнавання часу людзей (як пацвярджаюць даследаванні) колькасць інтэрлейкінаў у крыві не расце.
Аўтар: Аляксандра Анцэлевіч
Звязда, 25 верасня 2021
Звязда, 25 верасня 2021
Кoличество переходов на страницу: 229
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |