https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лідзія Ярмошына: «Сябры для таго, каб рабіць кампліменты»


Выбары — самая значная падзея ў палітычным жыцці краіны. Гарачая пара, падчас якой нельга абмінуць увагай Цэнтральную выбарчую камісію, як немагчыма не з’ездзіць у законны летні адпачынак на мора. Таму ў гэты раз мы са сваёй «асабістай» рубрыкай вырашылі завітаць да Лідзіі Ярмошынай, старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. У размове сам-насам яна распавяла, што выбары ўспрымае як пажар, расказала, дзе выбірае адзенне, і прызналася, якую крытыку ў свой адрас прызнае.

— Лідзія Міхайлаўна, да вас так лёгка трапіць на інтэрв’ю. Гэта ваша прынцыповая пазіцыя?

— Так, вядома. У нас увогуле добразычлівае стаўленне да ўсіх наведвальнікаў Цэнтральнай камісіі. Я лічу, што кожны журналіст мае права на інфармацыю, за выключэннем некаторых СМІ. І тое толькі таму, што яны паводзілі сябе непрыстойна ў дачыненні да мяне ці іншых членаў камісіі, напрыклад, употай запісалі, стоячы за маёй спінай, прыватную размову. І тое гэта выданне прысутнічае на пасяджэннях ЦВК. Адзінае што асабістага інтэрв’ю не будзе.

— Чым вылучаюцца сёлетнія выбары?

— Гэтая прэзідэнцкая кампанія з’яўляецца больш талерантнай, чым мінулая. У выбарах не ўдзельнічае апазіцыя, якая знаходзіцца ў сапраўды жорсткім супрацьстаянні з уладай. Але я магу сказаць, што так бывае не заўжды. Выбары 2010-га года, калі ўдзельнічала 8 радыкальна апазіцыйных кандыдатаў са сваімі прадстаўнікамі, былі зусім іншымі. Любы старшыня Цэнтрвыбаркама падзякаваў бы Богу за такі падарунак — сённяшнюю выбарчую кампанію.

— Значыць, вам прасцей, чым мінулы раз?

— Непараўнальна. Зусім іншыя катэгорыі.

— І хутка, амаль адразу пасля прэзідэнцкай кампаніі, пачнецца наступная — парламенцкая.

— Думаю, што яна будзе складанай. Мяркую, што ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты, якія пакінулі прэзідэнцкую гонку, будуць удзельнічаць у парламенцкіх выбарах. І гэта будзе сапраўды жорсткая барацьба. Бо часта чалавеку складана ўзяць на сябе персанальную адказнасць для балатавання ў прэзідэнты. А вось узяць калектыўную ў парламенце заўжды ахвотных вельмі шмат.

— Як вы ўспрымаеце выбары? Гэта стрэс ці зарад станоўчай энергіі?

— У выбарчыя кампаніі мы, супрацоўнікі выбарчай камісіі, згадваем наш улюбёны анекдот. Сустракаюцца два чалавекі. Адзін кажа другому: «Вось пажарнікам працаваць уладкаваўся». «Ну і як?» — запытвае другі. «Добра, — адказвае. — Праца падабаецца, і форму выдаюць, і плацяць няблага. Але як падумаю, што на пажар ехаць, дык хоць звальняйся!» Гэта пра нас.

— Як на ваш стрэс падчас выбараў рэагавала ваша мама?

— На жаль, яна нядаўна пайшла з жыцця. Яе не стала 17 чэрвеня гэтага года. Маці было 97 гадоў. Яна пражыла вельмі доўгае, добрае жыццё. Калі шчыра, мама даўно ўжо не хвалявалася за мяне ў прафесійным плане. Толькі часам па нейкіх прыватных пытаннях.

— А вы як ставіцеся да таго, што ваш дарослы сын нежанаты?

— Абсалютна спакойна. Я лічу, што адзінота — вельмі суб’ектыўная рэч. Калі чалавек сябе адчувае адзінокім, то ён сапраўды такі. Калі не — значыць, ён самадастатковы і яму добра. Незалежна ад таго, ёсць з ім побач людзі ці не. Таму калі мой сын не пакутуе, калі ён лічыць, што такое яго шчасце, значыць гэта нармальна. Я сама была замужам двойчы і добра ведаю, што існаваць з чужым чалавекам, які з’яўляецца ўжо толькі суседам па камунальнай кватэры, значна складаней, чым быць адной. Гэта і ёсць сапраўдная адзінота.

— Заўжды так лічылі?

— Не, вядома. У маладосці ідэалам жыцця для мяне быў інтэрнат. Напачатку нават сямейнае жыццё ладзілася ад мноства сяброў. Ад таго, што ў маім доме часта бывалі і начавалі сябры. Быў нават такі момант, што я прыходжу з працы дадому, а пад дзвярыма сядзіць мая сяброўка з сям’ёй. Гаспадыня, у якой яны здымалі кватэру, раптоўна скасавала дагавор і выгнала іх на вуліцу. Ім не было дзе заначаваць. У такіх выпадках мы слалі на падлозе ў аднапакаёвай кватэры матрацы, коўдры і клаліся спаць.

— Дзе цяпер для вас той самы родны дом, радзіма?

— У Бабруйску. Там калісьці быў дом, у які мяне заўжды цягнула. Праўда, гэта ўжо чужы дом. У гэтым горадзе мае сяброўкі, і яны не могуць дачакацца, калі скончацца выбары і мы сустрэнемся. Нядаўна яны мне тэлефанавалі, запрашалі ў піцэрыю і казалі, што ім мяне моцна не хапае. Я, праўда, не хаджу ў месцы грамадскага харчавання. Але мы вельмі ўтульна сустракаемся ў кагосьці на кватэры.

— Гэта сяброўкі дзяцінства?

— Адна — так. Мы разам хадзілі ў дзіцячы садок, у адзін клас школы. Я думаю, што гэта яе заслуга, што мы дагэтуль разам. У яе талент сябраваць, дапамагаць, быць побач. Яна па сутнасці сваёй — маці Тэрэза. Яна ў гэтым плане аб’ядноўвае нашу кампанію. Другая сяброўка добра знаёмая ёй са студэнцкіх часоў. Яны разам скончылі гістарычны факультэт БДУ. І яшчэ адну прывяла я: разам працавалі ў Бабруйскім выканкаме. Сёння яна кіруе галоўным Бабруйскім гарадскім ЗАГСам. Кожны дзень дапамагае парам брацца шлюбам.

— Ці здольна крытыка з іх вуснаў вас змяніць?

— Так. Як любая справядлівая і добразычлівая заўвага. Па шчырасці, я наўрад ці ўспрыму любы довад, нават слушны, калі ён выказаны злобна, агрэсіўна і крыўдна для ўспрыняцця. Што тычыцца сяброў, то я лічу, што мы не павінны крытыкаваць адно аднаго. Сябры неабходны, каб падтрымліваць, любіць і, наадварот, казаць нават празмерныя кампліменты, заўжды быць на адным баку з сябрам. Бо крытыкі і так хапае: ад саслужыўцаў ці ад родных. Маёй сяброўцы дзяцінства я аднойчы сказала: «Сябры для таго, каб казаць адно аднаму кампліменты». Як у вядомай песні Булата Акуджавы. І яна зразумела мяне на ўсё жыццё

— Акрамя таго, што сустракаецеся з сяброўкамі, як яшчэ бавіце вольны час?

— Яго цяпер зусім мала. Так атрымалася, што да выбараў у мяне вельмі шмат часу займала дапамога маці — пастаянныя вандроўкі ў Бабруйск. Там былі патрэбны мае ўвага і клопат. А калі гэтага не стала, адразу пачалася выбарчая кампанія. Гэта жыццё з адным выхадным. А бывае і без яго, калі ён супадае з камандзіроўкай. Таму ў мяне за апошні час хутчэй дэфіцыт вольнага часу, чым яго багацце. Можа, калі б была нявестка, сын бы патрабаваў меней клопату. Я жыву ў адным месцы, а выхадныя дні мы праводзім з ім у іншым. Неяк трэба і пагутарыць, зімой — папарыцца, летам — пакасіць, шашлык пасмажыць на свежым паветры. У нас выхадны заняты такім чынам. А ўвогуле ў мяне 3 разы на тыдзень басейн. Штовечар — шпацыры, а бывае, і штораніцы. Крыху займаюся шведскай хадзьбой. Часта хаджу ў тэатры.

— У маім разуменні ёсць жанчыны ці «папялушкі», ці «прынцэсы». Вы сябе залічылі б да якой катэгорыі?

— Адназначна да першай. Я калісьці сябе так і называла — «наменклатурная папялушка». Глядзіце самі: у адзін дзень стала з радавых юрысконсультаў старшынёй ЦВК…

— Папялушка ці прынцэса, але па крамах ходзяць усе. Як выбіраеце сабе адзенне?

— Я не люблю хадзіць па магазінах. Наведваць прамтаварныя і харчовыя жыццё прымушае, а займацца шопінгам страшна не люблю. У Мінску адчуваю няёмкасць з-за таго, што на мяне звяртаюць увагу. Да таго ж, калі будзеш набываць вельмі шмат у крамах, станеш выглядаць так, як усе. Гэта немагчыма на маёй пасадзе. Прыходзіш на нараду — і ў першым радзе сядзяць дзве дамы ў такіх, як у цябе, касцюмах. Гэта няёмкая сітуацыя. Таму ў мяне цяпер усё шыецца ў атэлье Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта.

— А абутак?

— З ім увогуле праблема. З той прычыны, што ў мяне на нагах распаўсюджаная жаночая хвароба пад назвай «костачкі». Таму хаджу без абцасаў, у зручным абутку. Набываю часцей за ўсё ў адной краме, дзе шмат пар, якія можна аднесці да разраду артапедычных. Мяне звычайна там ужо чакаюць, прадаўцы мяне добра ведаюць, займаюцца, падбіраюць. Я пастаянная пакупніца. У мяне нават вялікая зніжка.

— Ведаю, што дома ў вас шмат вазонаў…

— Сапраўды. Але цяпер я болей займаюся сваім невялікім садам. Маю на ўвазе тыя кветкі, якія растуць на тэрыторыі побач з домам. Яны патрабуюць значна больш увагі. Вясенняя расада, пасля пікіроўка, пасля вырошчванне… Я чалавек гарадскі і, калі шчыра, садавод дрэнны. Але люблю кветкі, і мне падабаецца гэты азарт, каб тое, што пасадзіў, абавязкова выжыла і абавязкова радавала вока. Калі ўкладваеш сваю працу, намаганні, расліна становіцца як роднае дзіцё.

— Якія якасці вам у сабе падабаюцца, а якія давялося «прытушыць»?

— Я не сказала б, што я штосьці спецыяльна падтрымліваю. Хутчэй, арганічна існую. Думаю, што пазітыўна стаўлюся да людзей, апрыёры ўсіх лічу добрымі. Толькі калі яны не пераканалі мяне ў адваротным. Яшчэ я схільная спачуваць, а не асуджаць. Не зайздрошчу. Адчуваю ўнутраную свабоду. Менавіта апошняе дазваляе мне спакойна існаваць па-за той крытыкай, якая ідзе ў мой бок. Што прытупляецца? Калі пачынаеш працаваць, то шмат у чым сябе пераадольваеш. Напрыклад, нікому ў галаву не прыйдзе, што я сарамлівая. Хоць раней такой была. Гэтую рысу прыйшлося задушыць, бо інакш бы я не змагла працаваць. Мая пасада прадугледжвае неабходнасць падначальваць свае ўласныя жаданні грамадскім інтарэсам.

— Уявім, што выбары скончыліся. Куды б вы паехалі адпачываць?

— Абавязкова на мора. Люблю яго. Яно мне сніцца ноччу. Для мяне самы прыгожы ў свеце пейзаж — гэта вада да гарызонту. І адчуванне дробных пясчынак пад нагамі. Вось гэта — сапраўднае шчасце.



 

Кoличество переходов на страницу: 666


Комментарии