Аб гэтым паведамілі ў "Белнафтахіме".
Узровень гранічных рознічных цэн на аўтабензіны і дызельнае паліва з 25 чэрвеня 2024 года павялічваецца на 1 капейку.
Так, цана аўтамабільнага бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br2,32, АІ-95-К5-Еўра - Br2,42, АІ-98-К5-Еўра - Br2,64. Літр дызельнага паліва абыдзецца ў памеры Br2,42.
Аб тым, што ў Беларусі будуць паэтапна павышаць цэны на аўтамабільнае паліва, паведамлялася раней.
"З сакавіка 2023 года адбывалася паэтапнае зніжэнне цэн, і больш за год цэны на паліва ў краіне заставаліся нязменнымі. За гэты час затраты на вытворчасць нафтапрадуктаў значна выраслі. Асноўнай прычынай стаў рост каціровак на нафту. Калі ў першым квартале мінулага года сорт нафты Urals каціраваўся ніжэй за $50 за бараль, то сёння ён перасягнуў $70. За год змяніліся таксама стаўкі акцызаў на маторнае паліва", - заўважыў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў.
24 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА
24 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/3/74527
Текущая дата: 08.10.2024