Белорусский портал в Казахстане

Сустрэча сяброў



3-га студзеня 2010г. адбылося пасяджэнне беларусаў Алматы па заканчэнню праекту «Правядзенне сумеснай казахстана-беларускай акцыі, прысвечанай памяці казахстанцаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны»".


У праграме было: справаздача пра праведзеныя мерапрыемствы ў мінулым годзе, абмеркаванне Дактрыны нацыянальнага адзінства Казахстана.




3-га студзеня адбылося ўрачыстае пасяджэнне беларусаў Алматы па заканчэнню праекту Ж.Трацяк і В.Крупскі«Правядзенне сумеснай казахстана-беларускай акцыі, прысвечанай памяці казахстанцаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны»".
 
У праграме было: прэзентацыя фотаальбома, кнігі "Вызваліцелі", прагляд стужкі "Беларускі рубеж", справаздача кіраўнікоў асяродкаў пра праведзеныя мерапрыемствы ў мінулым годзе, абмеркаванне Дактрыны нацыянальнага адзінства Казахстана, і ў заканчэнне святочная вячэра.
 
З прамовамі выступілі: дэпутат Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Леанід Піталенка і акадэмік МАІН Аляксей Цэхавы, кіраўнік Славянскага Цэнтра культуры Жанна Трацяк.
 
Гасцей, аўтараў фільма "Беларускі рубеж" Эдварда Кульбаева і Вадзіма Малахава, шчыра віталі сябры беларускіх асяродкаў Алматы і Алмацінскай вобласці.
 
 
 
 
 
 
 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/277/138
Текущая дата: 03.12.2024