Белорусский портал в Казахстане

Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных праектаў з Акмалінскай вобласцю Казахстана



Аб гэтым паведамляе афіцыйны сайт Мінскага трактарнага завода.

Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных з Акмалінскай вобласцю праектаў у машынабудаванні

Прадстаўнікі буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў Беларусі на чале з міністрам прамысловасці Віталем Воўкам 4-8 лютага наведалі Казахстан.

У Какшэтау беларуская дэлегацыя сустрэлася з акімам Акмалінскай вобласці Малікам Мурзаліным, дзе бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

У час дзелавой сустрэчы Віталь Воўк выказаў зацікаўленасць у развіцці партнёрскіх адносін з Акмалінскай вобласцю. У прыватнасці, у рэалізацыі сумесных праектаў у сферы машынабудавання.

Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця прамысловай кааперацыі, вытворчасці новых відаў тэхнікі, а таксама магчымасці выкарыстання беларускай пасажырскай тэхнікі ў Акмалінскай вобласці.

Генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Фёдар Дамаценка, а таксама прадстаўнікі ААТ "МАЗ", "Бабруйскаграмаш", "БелАЗ" і "Гомсельмаш" расказалі аб асаблівасцях вырабляемай іх прадпрыемствамі тэхнікі, магчымасцях яе сэрвіснага абслугоўвання і паставак у Акмалінскую вобласць.

Таксама ў рамках візіту ў Казахстан беларуская дэлегацыя абмеркавала развіццё супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі і машынабудавання з міністрам па інвестыцыях і развіцці Казахстана Жэнісам Касымбекам. Генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Фёдар Дамаценка ўзнагароджаны ганаровым знакам за ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Казахстана.

12 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/42535
Текущая дата: 19.10.2018